Архіў

Пра свастыку й ідэалёгію

Ехаў надоечы ў гарадзкім аўтобусе. На адным зь сядзеньняў чорнай фарбай намаляваны вялікі фашыстоўскі крыж. Аніхто не абураўся. Усё ціха — ціп-топ, нібыта так і трэба, нібыта гэтак заўжды і было. Відаць, гэтая свастыка ў аўтобусе ўжо ня першы дзень.

Хутчэй за ўсё, намалявалі гэты крыж зусім не ідэалягічна падкаваныя на «Майн кампф» нэафашысты і не брытагаловыя РНАшнікі, а звычайныя смаркачы з 6—8 клясаў, якім папросту няма чым заняцца.

Неаднаразовыя нападкі вандалаў зьведвалі і барысаўскія габрэйскія могілкі. І там справа зусім не ў скінхедах. Ведаў аднаго хлопца, які распавядаў мне, як ён зь сябрамі «весела» праводзіў час на тых могілках. Калі я спытаў, на якую трасцу ён бурыў надмагільныя помнікі, ён ці не са «сьвятой» шчырасьцю адказаў: «Дык гэта ж прыкольна!»

Зьяўленьне свастыкі ў аўтобусе папярэднічала сьвяткаваньню 60-годзьдзя вызваленьня Беларусі, якое прадстаўнікі ўлады абяцалі адзначыць супэрпампэзна. На ідэалягізацыі і міталягізацыі мінулай вайны будуецца падмурак сучаснай дзяржаўнай ідэалёгіі, якая апошнімі гадамі сілай насаджаецца моладзі празь піянерыю і БРСМ. Прымус натыкаецца на супраціў у юначых галовах. Улада безь перапынку падкрэсьлівае сваю духоўную повязь з «нашымі», таму бунтарам не застаецца нічога іншага, як перайсьці ў лягер ворага.

Ніякая ідэалёгія ня можа быць насаджана прымусам зьверху. Яна павінна быць зразумелай кожнаму грамадзяніну краіны з маленства. Магчыма, я гавару ў нечым банальныя рэчы, але найперш ідэалёгія павінна грунтавацца на мове, гісторыі, культуры, традыцыі тытульнай нацыі, а не на сумнеўнай чужой гісторыі.

Вось у такой атмасфэры абыякавасьці і сустрэў Барысаў Дзень Рэспублікі. Спадзяюся, што ўрэшце замажуць свастыку, а то, далібог, сорамна перад вэтэранамі. Надпісы «Зубр» вунь жа як хутка зафарбоўваюць.

Зьміцер Панкавец, Кастрыца

Каментары

Цяпер чытаюць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Калі б мы перамаглі — вайны ва Украіне не было б66

Бабарыка выбачыўся за свае словы пра Краўцова і сказаў, што яго маглі няправільна зразумець13

«Слава жыве тры месяцы?» Той самы Ігар з Threads, які ішоў бухім дадому, даў вялікае інтэрв'ю4

Кароны з кардону і какошнікі, але зусім не тыя. Як беларускія сялянкі пераймалі княгінь на вяселлі4

Трамп: Калі НАТА адмовіцца дапамагаць з Армузскім пралівам, Альянс чакае «вельмі дрэнная будучыня»19

«Оскар-2025»: «Бітва за бітвай» названы найлепшым фільмам1

Адзін назальны спрэй супраць грыпу, COVID і пнеўманіі? Вось што распрацавалі навукоўцы

Арына Сабаленка выйграла турнір у Індыян-Уэлсе7

Памёр вядомы батанік Аркадзь Скуратовіч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

У чым прычына незадаволенасці жыхароў мікрараёна Лебядзіны ў Мінску? Вось што насамрэч там планавалі будаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць