Архіў

БДЭУ самы папулярны

Лідэрамі сёлетняй абітурыенцкай кампаніі сталі спэцыяльнасьці «Лінгвістычнае забесьпячэньне міжкультурных камунікацыяў» у БДЭУ (27,8 заявы на месца), «Міжнародныя адносіны» (19,9) і «Псыхалёгія» (15,7) у БДУ. БДЭУ трымае першынство й па агульным конкурсе — 5,5 прэтэндэнта на месца. На другім месцы — мэдунівэрсытэт (5), на трэцім — Гомельскі інжынэрны інстытут МНС (4,8).

Не нашмат меншым, чым на стацыянар, быў конкурс і сярод завочнікаў. Так, у пэдунівэрсытэт імя М.Танка было 3,1 прэтэндэнта на месца. Прычым першае месца ўзяла спэцыяльнасьць «Псыхалёгія. Псыхалёгія прадпрымальніцкай дзейнасьці» (12 заяў на месца), а апошняе — «Геаграфія» (1,46).

Хоць конкурс у ВНУ сёлета быў вышэйшым, чым летась (3 абітурыенты на месца супраць ранейшых 2,7), былі й правальныя спэцыяльнасьці. Наагул не было ахвотных ісьці на спэцыяльнасьць «Дзяржаўнае кіраваньне. Эканоміка» ў Віцебскі ўнівэрсытэт і на «Музэйную справу й ахову гісторыка-культурнай спадчыны» ў Гарадзенскі. Няма пэрспэктыў! Гэтаксама як не адчуваюць абітурыенты пэрспэктыў у сельскагаспадарчых спэцыяльнасьцях: у аграрна-тэхнічным унівэрсытэце конкурс склаў 1,9 чалавека на месца, у Горацкай акадэміі — 1,6, у Віцебскай акадэміі вэтэрынарнай мэдыцыны — 1,5.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

АВ

Каментары

Цяпер чытаюць

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, як будзе выглядаць абноўленая Валадарка знутры ФОТЫ1

«Пытанне справядлівасці». Удава беларускага ваяра змагаецца ва Украіне за выплаты і годнае стаўленне12

Самалёт Flydubai уратавалі пілот-індыец і тры пасажыры, адзін з якіх стаматолаг. Другога пілота звязалі правадамі ад слухавак і маланкамі5

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга13

У Паўднёвай Карэі 600 тысяч чалавек прыйшлі паглядзець на акулу, якая захрасла ў канале1

У амерыканскім Тэнэсі ўпершыню за 200 гадоў збіраліся пакараць смерцю жанчыну. Але выкананне прыпынілі за гадзіну да прызначанага часу1

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон1

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Усіх студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць