Архіў

Міхаіл Падаляк:

Дэпартацыя зь Беларусі ва Ўкраіну ня выбіла глебы з-пад ног Міхаіла Падаляка. Журналіст узначаліў інфармацыйна-аналітычны тыднёвік «Українська газета». Дызайн выданьня дужа падобны да газэты «Время», у якой Падаляк быў намесьнікам галоўнага рэдактара, — нават коміксы на апошняй старонцы выходяць пад той самай шапкай «Люстэрка». Ёсьць і адрозьненьне: украінская мова тэкстаў. Праблематыка — цалкам украінская, аднак беларуская тэматыка на палосах «За мяжой» прысутнічае стала. М.Падаляк адказвае на пытаньні карэспандэнта «НН» Алеся Кудрыцкага.

«НН»: Ці рады Вы павароту лёсу, дзякуючы якому апынуліся ва Ўкраіне?

Міхаіл Падаляк: Гэта вельмі цынічнае пытаньне. Я б не сказаў, што быў рады, калі пасьля 15 год жыцьця ў Беларусі мяне за 30 хвілін адтуль выгналі і забаранілі вяртацца цягам пяці гадоў. У Беларусі засталіся мае сябры, праца, родныя. Шкадую, што не ўдалося, як і многім іншым, хто працаваў у грамадзянскай супольнасьці ды СМІ, памяняць лад думак беларускага насельніцтва. Зь іншага боку, я чалавек дастаткова мабільны. Нельга сядзець і пасыпаць галаву попелам. Трэба працаваць, дзе б ты ні знаходзіўся, а не плакацца ў камізэльку.

«НН»: Ці не расчараваліся Вы ва Ўкраіне?

МП: Я вельмі люблю Беларусь, яна спакойная і вельмі прыгожая. У свой час яна таксама была й вельмі шматабяцальная — але цяпер заснула. Калі вы пераедзеце паўднёвую мяжу, дык убачыце, што ёсьць іншая краіна — таксама вельмі прыгожая і цікавая, але яна разьвіваецца, яна прачнулася. Я рады, што трапіў ва Ўкраіну менавіта ў гэты час. Я ўдзельнічаў у Аранжавай рэвалюцыі, займаўся інфармацыйным складнікам кампаніі Юшчанкі ў Харкаве — адным з самых цяжкіх рэгіёнаў. І я б хацеў, каб Беларусь была іншай краінай, каб мая праца ва Ўкраіне спрычынілася да таго, каб Беларусь пазбавілася страшэнна незразумелага мне тыпу дзяржаўнага кіраваньня.

«НН»: Ці не было спакусы пакінуць журналістыку — скажам, пайсьці ў бізнэс?

МП: Я не лічу, што трэба сыходзіць з той сфэры, у якой ты сябе адчуваеш як рыба ў вадзе. У мяне ніколі не было жаданьня кінуць працу ў мас-мэдыя, хоць праца ў газэтах часта выходзіла мне бокам. Праца ў СМІ ў грамадзтве, якое, як беларускае і ўкраінскае, яшчэ ня высьпела — вельмі ганаровая і адказная. Нам трэба за яе брацца і рабіць яе, магчыма, нават на шкоду ўласным інтарэсам. Калі правільна пабудаваць працу СМІ, можна зьмяніць каштоўнасьці, якія будуць вызначаць наша жыцьцё і жыцьцё нашчадкаў. Ва Ўкраіне гэта ўжо адбываецца, у Беларусі — яшчэ не.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп збіраецца павялічыць вайсковыя выдаткі ЗША да рэкорднага ўзроўню з 1950-х1

Ірак пачаў нацыяналізацыю найбуйнейшага замежнага актыву «Лукойла»4

Вынеслі мяккі прысуд берасцейцу, які пагражаў сілавікам нажамі1

Лукашэнка: Тое, што адбываецца вакол нас, не залежыць ад нас. Шаленства і яшчэ раз шаленства18

Лукашэнка пра выкраданне Мадура: Гэта саступка Трампа вайскоўцам за Афганістан26

У Мінску не толькі заносы, але і заторы, і шматлікія аварыі3

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў19

Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза1

У Беларусі пачалі ставіць банкаматы-рэсайклеры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

У Мінску расчышчалі двор і адкапалі труп мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць