Свет

Расія абяцае «адказ» на ўступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА

У выпадку ўступлення Фінляндыі і Швецыі ў НАТА Расіі прыйдзецца сур'ёзна ўзмацніць групоўку сухапутных сіл уздоўж межаў з Альянсам і істотна разгарнуць ваенна-марскія сілы ў Фінскім заліве.

Пра гэта напісаў у сваім тэлеграм-канале намеснік кіраўніка Рады бяспекі Расіі Дзмітрый Мядзведзеў.

Паводле яго слоў, для Расіі «ў цэлым не так ужо важна», колькі краін ў НАТА — 30 або 32, аднак ўступленне Фінляндыі і Швецыі ўдвая павялічыць працягласць сухапутных межаў з Альянсам і іх прыйдзецца сур'ёзна ўмацоўваць.

«Сур'ёзна ўзмацніць групоўку сухапутных сіл і СПА, разгарнуць істотныя ваенна-марскія сілы ў акваторыі Фінскага заліва. У такім выпадку ні пра які бяз'ядзерны статус Балтыкі гаворка ісці ўжо не зможа — баланс павінен быць адноўлены», — напісаў Мядзведзеў.

Пра імавернасць хуткага ўступлення ў НАТА заявілі на гэтым тыдні прэм'ер-міністры Фінляндыі і Швецыі Сана Марын і Магдалена Андэрсан. Яны паведамілі, што могуць падаць заяўкі адначасова.

Раней крыніцы ў НАТА заяўлялі, што рашэнне аб прыёме дзвюх скандынаўскіх краін можа быць прынятае цягам некалькіх тыдняў пасля падачы імі заяўкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў17

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты3

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

У Польшчы прэзентуюць беларускамоўны пераклад манаграфіі пра ВКЛ2

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў17

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць