Архіў

Навіны спорту

Нашы ў Ратэрдаме

Беларускія дзюдаісты (галоўны трэнэр — Магамед Рамазанаў) вярнуліся з чэмпіянату Эўропы, які прайшоў у мінулыя выходныя ў Ратэрдаме (Нідэрлянды), з двума бронзавымі мэдалямі. Трэцяе месца ў вагавой катэгорыі да 48 кг заваявала Тацяна Масквіна, другая ўзнагарода на рахунку Аляксандра Шлыка (66 кг). Алімпійскі чэмпіён Ігар Макараў першынство кантынэнту прапускаў з прычыны траўмы.

Посьпех Крыкунова

Паводле апытаньня газэты «Спорт-экспресс», галоўны трэнэр маскоўскага «Дынама» і зборнай Расеі Ўладзімер Крыкуноў прызнаны найлепшым хакейным трэнэрам Расеі сэзону 2004/05. За яго падалі галасы 19 з 20 хакейных спэцыялістаў.

Крыкуноў прывёў расейцаў да «бронзы» на сёлетнім чэмпіянаце сьвету па хакеі і масквічоў да залатых мэдалёў розыгрышу супэрлігі. Зазначым, што за часамі СССР ён трэніраваў менскае «Дынама», у пачатку 1990-х працаваў у Славеніі, а потым узначальваў беларускю лядовую дружыну, зь якой дабіўся найлепшага посьпеху ў гісторыі — чацьвёртага месца на зімовай Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіцч ў 2002 годзе.

Кубак Пунтуса

У нядзелю на сталічным стадыёне «Дынама» прайшоў фінал Кубку Беларусі па футболе. МТЗ-РІПА перамагла барысаўскі БАТЭ — 2:1. Юры Пунтус, калі ўзначальваў БАТЭ, так і ні разу ня здолеў здабыць Кубак. І вось у першую вясну ў менскім клюбе трафэй заваяваны. МТЗ-РІПА таксама здабыла права прадстаўляць Беларусь у Кубку УЭФА. Футболу ў жніўні ў Менску паболее.

Закрыцьцё хакейнага сэзону

На тым тыдні ў Менску прайшло пасяджэньне выканаўчага камітэту Фэдэрацыі хакею. Сёлета ў Адкрытым чэмпіянаце Беларусі згуляюць 12 камандаў, у тым ліку дзьве латвійскія і адна ўкраінская. Пачатак рэгулярнага першынства — 7 верасьня.

З увагі на сытуацыю зь Цімафеем Філіным, якога на чэмпіянаце сьвету засьпелі на допінгу, пастанавілі таксама ўвесьці пастаянны допінг-кантроль, які цяпер будзе праводзіцца пасьля кожнага матчу. Уведзена і квота на легіянэраў. У заяўку на матч можна ўключаць 10 «замежнікаў», але выстаўляць на гульню можна ня болей за сем.

Гімн дапамог

Грузінскі цяжкаатлет, чэмпіён сьвету па кікбоксінгу Нузгар Гаграчадзэ 22 траўня ўсталяваў у Тбілісі новае дасягненьне, што прэтэндуе на ўключэньне ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Ранейшае належала славаку Джуру Барбарыку. На цэнтральным чыгуначным вакзале сталіцы Грузіі Нузгар зрушыў — шляхам прымацаванага да плячэй канату — на адлегласьць 5 мэтраў 63 сантымэтры 12 вагонаў агульнай вагой 1 тыс. 50 тонаў.

Зрабіць гэта Гаграчадзэ здолеў з трэцяй спробы, пасьля дзьвюх няўдалых спробаў ён папрасіў ўключыць нацыянальны гімн Грузіі. І ўсё атрымалася.

Алег Раявец, pressball.by, sport-express.ru

Каментары

Цяпер чытаюць

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-957

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам14

Расійскі дрон зноў упаў каля самага прапускнога пункта на ўкраінска-польскай мяжы2

У Гомелі па Сожы плаваў стары цеплаход без экіпажу на борце

Палове адмовілі, траціне далі статус бежанца. Сталі вядомыя жнівеньскія вынікі разглядаў заяў беларусаў на міжнародную абарону ў Польшчы26

У Мінску п'яны дзед пакінуў без нагляду трохгадовае дзіця. Яно выбегла на дарогу і трапіла пад грузавік5

Бацька Вані Сцяцэнкі запісаў відэазварот. Ён незадаволены, што блогеры піярацца за кошт ягонай сям'і

У Смаргоні пабудавалі буйны завод для вырабу алею2

Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу8

Аматар рускай арміі, дачка падарожнічае па Еўропе. Шэсць фактаў пра генерала Муравейку, якога паставілі ў Адміністрацыю Лукашэнкі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-957

У Расіі разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Ту-95

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць