Эканоміка44

Вызначаны спецімпарцёры алкагольнай прадукцыі на 2013 год

Зацверджаны пералік юрыдычных асоб — пераможцаў конкурсу на вызначэнне юрыдычных асоб, якія забяспечваюць рэалізацыю выключнага права дзяржавы на ажыццяўленне імпарту алкагольнай прадукцыі ў 2013 годзе.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе Міністэрства гандлю.

У спісе 31 прадпрыемства — дзяржаўныя і прыватныя. У пераліку спецімпарцёраў на 2012 год было 29 юрыдычных асоб.

У новым спісе — РУП «Віцебскі ЛГЗ «Прыдзвінне», РВУП «Брэсцкі ЛГЗ «Белалка», РУП «Мінск Крышталь», ДП «Беларусьгандаль», ААТ «Белбакалея», ААТ «Тытуньвінгандаль» (Гомель), ТАА «Еўрагандаль», СП «Перно Рыкар Мінск» ТАА, ЗП «Гарсія», СТАА «Белвінгруп», УП «Дыяканія», СТАА «АкваТрайпл», СТАА «Завод вінаградных він «Дыяніс», ААТ «Мінскі завод пеністых він», ЗАТ «Мінскі завод вінаградных він» і іншыя.

Сістэма ўвозу алкаголю ў Беларусь змянілася ў 2008 годзе пасля ўваходжання ў сілу дэкрэта прэзідэнта № 3, які замяніў кватаванне імпарту алкагольнай прадукцыі на інстытут спецімпарцёраў. Апошніх выбіраюць паводле конкурсу. Імпартаваць алкагольныя напоі пасля перамогі ў конкурсе могуць як дзяржаўныя, гэтак і недзяржаўныя прадпрыемствы.

Згодна з дэкрэтам № 2 ад 11 красавіка 2011 года, дарагія алкагольныя напоі ўвозяцца ў Беларусь у рэжыме свабоднага імпарту.

Каментары4

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць