Грамадства22

Гандлёва-забаўляльны цэнтр над цэнтральным аўтавакзалам будзе называцца Galileo

Ён стане найбольшым у краіне і адкрыецца 1 мая 2013 года.

Прайшло больш за год з таго часу, як у Мінску пачаў працаваць пасля рэканструкцыі аўтавакзал Цэнтральны, і вось нарэшце здадзены ў эксплуатацыю і шматпавярховы гандлёвы комплекс на Прывакзальнай плошчы. Сёння гандлёва-забаўляльны цэнтр, які атрымаў назву Galileo, адчыніў дзверы для будучых арандатараў, якія павінны абжыць 57.000 квадратных метраў да 1 мая 2013 года.

Месца асвойвала вядомая ў Мінску дэвелаперская кампанія BNK Holding, якая будавала ўжо такія аб'екты, як Rubin Plaza і Silver Tower.

Імёны будучых арандатараў пакуль трымаюць у сакрэце, але ўжо вядома, што сем арандатараў працуюць над першым у Мінску фудкортам, а ўладальнікі Grand Café займаюцца кафэ з панарамным выглядам на Прывакзальную плошчу. Арандатарамі ўжо зарэзервавана 85% плошчаў у Galileo.

Асноўныя патокі спажыўцоў з грамадскага транспарту будуць трапляць на першы паверх, дзе размешчаны аператары сэрвісных паслуг, мабільнай сувязі, аптэка, ювелірная крама. Другі паверх - асноўная галерэя і два якарныя арандатары - харчовы і прадавец бытавой тэхнікі. Тут жа - большасць крам адзення і аксесуараў.

Гандлёвы цэнтр будзе прымаць да 30 тысяч наведвальнікаў у дзень. Асаблівая ўвага уладальнікаў - жаночага полу. Да паслуг аматарак шопінгу - усё, што належыць мець сучаснаму гандлёваму цэнтру, ад салонаў прыгажосці да пакоя маці і дзіцяці.

Наведвальнікі, якія прыехалі ў ГЦ на асабістым транспарце, змогуць скарыстацца двух'ярусным паркінгам на 500 месцаў і патрапіць у будынак з трэцяга паверху. Чацвёрты паверх комплексу зойме рэстаранная група, а вышэй - сямізальны кінатэатр. Паводле ацэнак экспертаў, акупіцца такі комплекс павінен у тэрмін да 10 гадоў.

Каментары2

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць