Меркаванні66

Джордж Сорас: Расія — краіна з эканомікай, што развальваецца

Інвестарам лепш устрымацца ад інвестыцый у расейскую эканоміку.

Пра гэта, як паведамляе Forbes, заявіў мільярдэр Джордж Сорас на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе.

«Гэта эканоміка, якая развальваецца, і Пуцін вядзе яе ў памылковым кірунку», —
заявіў інвестар. Ён не патлумачыў, чаму прытрымліваецца такога меркавання.

Джордж Сорас і раней крытыкаваў расейскія ўлады. У прыватнасці, у адным са сваіх апошніх інтэрв’ю, якое ён даў у канцы лістапада 2012 года рэктару Расейскай эканамічнай школы Сяргею Гурыеву, мільярдэр адзначыў узмацненне рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці ў РФ.

Разам з гэтым інвестар заявіў, што не збіраецца адмаўляцца ад дабрачыннай дзейнасці ў Расеі. Тады Сорас не ўдакладніў планы інвеставання ў РФ. Паводле інфармацыі СМІ, звязаныя з інвестарам структуры ўдзельнічалі ў прыватызацыі Сбербанка ў канцы верасня 2012 года.

У пачатку 2000-х гадоў Сорас крытыкаваў расейскія ўлады за арышт і турэмнае зняволенне Міхаіла Хадаркоўскага.
У 2005 годзе інвестар заявіў у інтэрв’ю Die Presse, што Расея павінна пакінуць «Вялікую васьмёрку» як краіна, у якой дэмакратыя больш не функцыянуе.

Раней устрымацца ад інвестыцый у РФ раілі таксама аналітыкі Goldman Sachs. У пачатку мінулага снежня банк прыбраў акцыі расейскага фондавага рынку з топ-спісу GEM (Global Emerging Markets). Галоўны эканаміст Goldman Sachs у Расеі і СНД Клемэнс Граф заявіў тады, што фінарганізацыя не можа рэкамендаваць расейскія акцыі як прывабныя для інвестыцый праз нявызначанасць у развіцці шэрагу галін.

Развіццё расейскай эканомікі стала адной з цэнтральных тэм форуму ў Давосе. 25 студзеня экспэрты паказалі тры негатыўныя сцэнарыі развіцця РФ, пасля чаго прэм’ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў паспрабаваў пераканаць інвестараў у добрых перспектывах эканомікі Расеі.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні2

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Усе навіны →
Усе навіны

«Прыязджаюць у радзільню ў стане ап’янення». Кіраўнік Кузбаса, дзе адбылася масавая смерць немаўлят, абвінаваціў мам11

У Давосе пачалася сустрэча Зяленскага і Трампа

Што вядома пра 27‑гадовага загінулага добраахвотніка Аляксея Лазарава3

Грамадзянка Індыі, якая захрасла ў Беларусі, заўтра вылеціць на радзіму1

У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы7

У 10 гарадах Гродзенскай вобласці цяпер можна расплаціцца агульнай картай «Бусел»

Былы кіраўнік «Укрэнерга» загінуў ад удару току. Ён наладжваў сістэму пасля расійскіх удараў2

Трамп падпісаў статут Рады міру6

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні2

«Беларусы дастаткова мудрыя, каб чакаць». Севярынец выступіў у Вільні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць