Навука і тэхналогіі111111

Прагучала прапанова аб’яднаць беларускія Вікіпедыі афіцыйным і класічным правапісам

16 лютага пройдзе Дзень беларускай Вікіпедыі ў Варшаве.

16 лютага 2013 года з 11:00 да 18:00 ў варшаўскім Палацы культуры і навукі (Collegium Civitas, 12 паверх) пройдзе акцыя па напісанні артыкулаў у беларускую Вікіпедыю.

«Не падабаюцца памылкі пра Беларусь у інтэрнэце? Пішы беларускую Вікіпедыю! Гэта нескладана і няцяжка. Прыходзь і паспрабуй з намі!»,
кажуць арганізатары мерапрыемства — суполкі Беларуская Нацыянальная Памяць і Таварыства Вікімедыя Польшча, а таксама сталы сябар беларусаў з Варшавы Томаш Бладынец.

Акцыя тычыцца перш за ўсё тых, хто не маюць досведу рэдагавання Вікіпедыі.

«Сустракаемся разам у адной зале, каб недасведчаныя людзі маглі наўпрост запытаць і атрымаць дапамогу.

Супольная праца, калі можаш сесці разам да камп’ютара і вырашаць праблемы з тым, хто ў гэтым разбіраецца, гэта зусім іншая справа, чым пачынаць усё самастойна дома метадам спроб і памылак»,
кажа Бладынец. Сам ён — вікіпедыст з 3-гадовым стажам, аўтар больш 1000 артыкулаў пра Беларусь па-польску.

Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымаюць узнагароды.

На сённяшні дзень беларуская Вікіпедыя налічвае 50 тысяч артыкулаў на «тарашкевіцы» і прыблізна столькі ж, напісаных афіцыйным правапісам
(для параўнання: у польскай частцы «вольнай энцыклапедыі» існуе каля мільёна артыкулаў). У выніку гэткага падзелу шмат працы дублюецца.

«Карыстаючыся беларускімі Вікіпедыямі, я пастаянна бачу, што адная і тая ж тэма бывае напісана іншымі словамі на „наркамаўцы“ і на „тарашкевіцы“. Значыць, двое розных людзей аддалі свой час, працу і інтэлектуальны патэнцыял, каб паасобку напісаць адное і тое ж!»,
— дзівіцца арганізатар.

[параўнайце: Менск і Мінск — НН]

Ён выступае за аб’яднанне дзвюх Вікіпедый. А вось які варыянт правапісу пакінуць — гэта задача саміх беларусаў:

«Як сябра беларускай справы, я магу толькі заклікаць беларусаў:

Спадарства, давайце спачатку прыйдзем да таго, каб большасць людзей гаварыла па-беларуску, а толькі тады будзем вырашаць, якім варыянтам арфаграфіі карыстацца».

Яшчэ адна мэта акцыі — стварыць беларускамоўную вікі-супольнасць у Польшчы.

«Жыццё вікіпедыста — гэта не толькі валанцёрская праца дома. Гэта таксама сходы, з’езды, сустрэчы, фотаэкспедыцыі — так званая „вікі-супольнасць“, якая жыве не толькі ў інтэрнеце.
Нашмат лягчэй будзе ёй сфарміравацца, калі людзі будуць асабіста ведаць адзін аднаго», кажа Томаш Бладынец.

Далучыцца да мерапрыемства можна праз Фэйсбук ці e-mail: [email protected]

П.С. У адказ на гэтае мерапрыемства рэдактары беларускай класічнай Вікіпедыі (на «тарашкевіцы») прапанавалі зладзіць «Польскі тыдзень» і збіраюць спіс самых цікавых артыкулаў пра Польшчу для перакладу на беларускую мову.

Каментары111

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць