Грамадства1212

Пенсіянерка Ніна Багінская ўзняла бел-чырвона-белы сцяг ля Чырвонага касцёла: яе адвезлі ў РУУС, потым адпусцілі + фота

Пра абставіны затрымання паведаміла ў сваім акаўнце ў фэйсбуку грамадская актывістка Ганна Шапуцька:

«Сення падчас малітвы за палітзняволеных, за Беларусь затрымалі нашага нязломнага маленькага сцяганосца Ніну Багінскую. Яна падчас нашай святочнай малітвы высока ўзняла бела-чырвона-белы сцяг і трымала яго, пакуль супрацоўнік Маскоўскага РУУСа, апрануты ў цывільнае, не наляцеў на спадарыню Ніну і не выхапіў сцяг, зламаў вуду.
Спадарыня Ніна патрабавала вярнуць ей сцяг, у адказ на гэта супрацоўнік Маскоўскага РАУСа (ведаем, што завуць яго Алег Віктаравіч)
адпіхнуў яе і спадарыня Ніна упала. Падняўшыся, яна пабегла за супрацоўнікам з патрабаваннем вярнуць яе сцяг і ў выніку апынулася ў міліцэйскім аўтобусе.
Пасля прыехалі амапаўцы. Яны забралі з ганкаў помніка арханёла Міхала партрэты палітвязняў. Трэба адзначыць, што адзін з супрацоўнікаў хадзіў з расейскім шаўронам на рукаве курткі. Мы патрабавалі адпусціць спадарыню Ніну, але ж, канечне, нас не паслухалі, тым больш, што ў аўтобусе яна не супакойвалася і называла іх пасобнікамі расейскіх акупантаў і патрабавала вярнуць сцяг, мы чулі гэта, калі прыбеглі да буса яе вызваляць. У выніку спадарыню Ніну павезлі ў Маскоўскі РУУС…»

Затым Ганна Шапуцька паведаміла, што Ніну Багінскую адпусцілі, сказаўшы ў аўторак прыйсці ў Маскоўскі РАУС па пашпарт і сцяг ды адвезлі на міліцэйскім УАЗіку на плошчу Якуба Коласа.

67-гадовая Ніна Багінская неаднаразова выходзіла з бел-чырвона-белым сцягам на цэнтральныя плошчы Мінска і неаднаразова затрымлівалася. Так, апошні раз яна выходзіла са сцягам 19 снежня 2012 г. на Кастрычніцкую плошчу Мінску, у другія ўгодкі разгону акцыі пратэсту на вынікі выбараў-2010.

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх16

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне7

У Ждановічах сёння адчыніўся будаўнічы гіпермаркет. Што там прадаецца?1

Кіеў аднавіў інтэнсіўныя ўдары па расійскіх НПЗ пасля таго, як Вашынгтон праігнараваў яго патрабаванні1

Закрыла сабой сына і дачку: у Крамянчугу ў выніку расійскай атакі загінула маці дваіх дзяцей3

Меланія Трамп папрасіла мужа перастаць танцаваць на мітынгах1

Сяргей Антусевіч: Я памятаю твары тых, каго пакінуў за кратамі3

Эвакуяваная ў Гомель з Алешак жанчына пра ўкраінцаў і беларусаў: мы адзін народ9

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі пад Лельчыцамі, у якой разбіліся трое падлеткаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх16

«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць