Літаратура

З «Параходзіка сучаснасці» ніхто не ўпаў: скончыўся курс Школы маладых літаратараў

На «Параходзіку сучаснасці» пажадана было з’явіцца ў сінім або паласатым, прачытаць свае творы публіцы, уклаўшыся ў тры хвіліны і выцягнуць «білет» з іменем наступнага выступоўцы. Такой была завяршальная вечарына сёлетняга курсу Школы маладога пісьменніка, якая дзейнічае пра ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў».
Сярод выпускнікоў — паэты, празаікі, перакладчыкі. Куратарамі Школы былі Уладзімер Някляеў, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч і Алесь Пашкевіч. Ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ўручэнне 20 сертыфікатаў.

Адна з каардынатараў Школы, вядучая вечарыны Юля Цімафеева павітала ўсіх прысутных і перадала слова празаіку, старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўнаму рэдактару часопіса «Дзеяслоў» Барысу Пятровічу.

— Летась па выніках літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» са ста ўдзельнікаў было выбрана 35 фіналістаў, у Школу маладога пісьменніка патрапілі 22 творцы. Цягам васьмі месяцаў мы спрабавалі разбурыць стэрэатып адносна таго, што навучыць пісаць немагчыма. У наступным годзе ёсць планы працягнуць Школу, але паколькі вучыліся не толькі вы, але і мы таксама, то будзе іншы, удасканалены фармат заняткаў, — адзначыў спадар Барыс у сваім звароце да выпускнікоў.

У сваіх выступах Павел Капанскі, Ганна Міхальчук, Наста Грышчук не толькі чыталі ўласныя творы, але і дзяліліся ўражаннямі ад Школы і распавядалі пра тое, што яны набылі дзякуючы заняткам, сваім выкладчыкам і калегам.

Уладзімер Някляеў, куратар групы паэтаў, у віншавальным слове заўважыў:

— За Саветамі ў Саюз пісьменнікаў, як і ў літінстытут, было немагчыма патрапіць, бо гэта было прэстыжна і прыносіла матэрыяльныя выгоды: кнігі, кватэры, машыны. А цяпер піша толькі той, хто не можа не пісаць. Таму сярод маіх семінарыстаў няма выпадковых людзей. А пра «параходзік сучаснасці» — тое праўда яшчэ з часоў Уладзіміра Маякоўскага.

Надзвычай яркімі і запамінальнымі былі чытанні Юлі Цімафеевай з лірычным эратычным вершам і Анкі Упалы з апавяданнем пра Купалу, Коласа і Караткевіча.

Выступілі Воля Чайкоўская, Кірыл Дубоўскі, Дар’я Латышава, Андрэй Касцюкевіч. Усіх выпускнікоў вельмі цёпла сустракалі гледачы — імпрэзу наведалі не меней за сорак чалавек.

Філосаф і літаратар Валянцін Акудовіч, які курыраваў маладых празаікаў, прызнаўся: «Мне з вамі было вельмі ўтульна. Я не куратарам быў, а мадэратарам — варта было проста падказваць кірунак ужо цалкам самастойным, складзеным творцам».

Адзін за адным на сцэну выходзілі Дар’я Вашкевіч, Марына Варабей, Марыя Лапо, Наталля Ярмольчык, Андрэй Вылінскі, каб агучыць свае творы і атрымаць сертыфікаты. Павал Анціпаў зачытаў урывак са свайго новага рамана.

Віка Трэнас расказала пра сёлетні конкурс «Экслібрыс» імя Янкі Маўра, удзел у якім да 1 жніўня могуць прыняць аўтары да 40 гадоў, якія пішуць або малююць для дзяцей. Прэс-сакратар СБП, а таксама партнёр конкурсу, прадстаўнік маркі Prestigio у Беларусі, прадэманстравалі галоўны прыз, які атрымае пераможца конкурсу гэтай восенню — новую мадэль планшэта Prestigio MultiPad 8.0 3G Note, створаную адмыслова для журналістаў, пісьменнкаў і ўсіх тых, чыя праца звязаная са словам. Дарэчы, сайт ebooks.prestigioplaza.com — адначасна электронная бібліятэка і інтэрнэт-крама, дзе ёсць кнігі сучасных беларускіх аўтараў. Некаторыя з гэтых электронных выданняў ёсць у вольным доступе, некаторыя можна спампаваць платна.

Алесь Пашкевіч, першы намеснік старшыні ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», згадаў пра праведзеныя заняткі, на якіх разбіраліся творы класікаў беларускай літаратуры, падзякаваў наведнікам Школы за супрацу і пажадаў ім творчай свабоды.

Завяршылася вечарына чытаннямі Антона Рудака, Рамана Абрамчука, Кірыла Стаселькі, Ані Рудак, Яні Бандарчык.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку2

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Усе навіны →
Усе навіны

Мінздароўя пракаментавала трагедыю ў Дзяржынскай бальніцы, дзе памерлі парадзіха і немаўля7

У адным з рэгіёнаў Беларусі ўспышка небяспечнага віруса — як абараніцца3

Джон Коўл прыедзе ў Мінск на наступным тыдні49

Камандуючы элітнага іранскага спецназа працаваў на Ізраіль? Кажуць, ён саскочыў з сустрэчы ў Хаменеі за паўгадзіны да ўдару8

Усіх супрацоўнікаў Mak.by пераабуюць у лідскія кеды15

Украінская спявачка Ціна Караль са сцэны адказала Ані Лорак на абвінавачванні ў цкаванні і паказала сярэдні палец3

Мінчанка паказала, што робіцца на вуліцы Цнянскай14

Мінчук распыліў балончык у бок дзяўчат, што спявалі расійскі хіт «Матушка-зямля»27

Літва не была гатовая да адкрыцця тайваньскага прадстаўніцтва, яно стала памылкай — спікер Сейма3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку2

«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць