Эканоміка11

Мінфін прапанаваў павялічыць акцызы на паліва

«Для прыцягнення дадатковых даходаў бюджэту».

Міністэрства фінансаў з мэтай прыцягнення сёлета дадатковых даходаў у бюджэт прапаноўвае павялічыць стаўкі акцызаў на паліва. Аб гэтым паведаміла начальнік галоўнага дзяржаўнага казначэйства Міністэрства фінансаў Інэса Даніловіч у сваім артыкуле, прысвечаным выкананню бюджэту, апублікаваным у жнівеньскім нумары часопіса «Финансы, учет, аудит», заснавальнікам якога выступае Мінфін.

Да гэтага часу Мінфінам па даручэнні ўрада падрыхтаваны меры па прыцягненні дадатковых даходаў, аптымізацыі і скарачэнні расходаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў у 2013 годзе, адзначае Даніловіч.

«Для прыцягнення дадатковых даходаў бюджэту распрацаваны і ўнесены ва ўрад праекты ўказаў прэзідэнта, якія прадугледжваюць павелічэнне ставак акцызаў на аўтамабільнае паліва і закранаюць асобныя пытанні парадку разлікаў з бюджэтам плацельшчыкаў у гэтым годзе. Дадатковыя паступленні даходаў у выніку такіх мер складуць каля 2,6 трлн. рублёў», — канстатуе Даніловіч.

Шляхам прыцягнення дадатковых паступленняў Мінфін наважаны кампенсаваць недахоп сродкаў, які ўзнік у выніку выпадзення запланаваных даходаў. Паводле звестак міністэрства, невыкананне плана першага паўгоддзя гэтага года па даходах рэспубліканскага бюджэту склала 2,7 трлн. рублёў.

«Ніжэй запланаванага складваюцца паступленні па асноўных падатковых плацяжах: падатку на прыбытак, даходах ад пералічэння дывідэндаў дзяржаўнымі прадпрыемствамі, падатку за здабычу (выманне) солі калійнай, увазных мытных пошлінах», — адзначыла Даніловіч.

У якасці асноўных прычын недабору даходаў Мінфін называе адставанне тэмпаў росту ВУП (рост за першае паўгоддзе склаў 1,4% пры прагнозе на год 8,5%), зніжэнне аб’ёмаў прыбытку ў эканоміцы, адмоўную дынаміку ключавых паказчыкаў, якія ўплываюць на даходы бюджэту (курс беларускага рубля, аб’ёмы імпарту, сусветныя цэны на нафту і калійныя ўгнаенні).

Калі адставанне паступлення бюджэту ад запланаванага ўзроўню захаваецца, Мінфін наважаны ўносіць прапановы па ўдакладненні бюджэту.

«У выпадку далейшага адхілення ад прынятых пры разліку бюджэту на 2013 год асноўных макраэканамічных параметраў, а таксама ўздзеяння шэрагу знешніх фактараў Міністэрствам фінансаў будуць унесены прапановы па ўдакладненні паказчыкаў бюджэту на 2013 год», — падсумавала Інэса Даніловіч.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць