Свет11

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі

Нямецкія вайскоўцы будуць збіраць звесткі пра беларускія радары і іншыя крыніцы радыёэлектронных сігналаў. Даныя ўнясуць у базы, якімі карыстаюцца сілы Германіі і яе саюзнікаў, каб своечасова заўважаць змены.

Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Пастаянна дыслакаваная ў Літве нямецкая брыгада будзе выкарыстоўваць сродкі радыёэлектроннай барацьбы для ранняга папярэджання пра вайсковую актыўнасць у Беларусі і Калінінградскай вобласці Расіі. Пра гэта Reuters расказаў кіраўнік кібернетычных сіл бундэсвера віцэ-адмірал Томас Даум.

Брыгада, якую плануюць цалкам разгарнуць у 2027 годзе, будзе збіраць звесткі пра расійскія і беларускія вайсковыя крыніцы выпраменьвання і радарныя сістэмы.

«Калі нешта адбудзецца, гэтыя падраздзяленні гэта выявяць», — сказаў Даум.

У дачыненні да Беларусі адна з задач — заўважаць з’яўленне новых радараў і перадаваць гэтыя звесткі ў агульныя базы радыёэлектроннай барацьбы.

«Мы ўнясём гэтыя даныя ў базы радыёэлектроннай барацьбы, якія затым паведамяць усім нашым сістэмам, калі на беларускім баку з’явіцца новы радар», — патлумачыў віцэ-адмірал.

Цяпер нямецкая армія выпрабоўвае ў Літве сродкі выяўлення дронаў, перахопу сігналаў і стварэння перашкод. Таксама тэстуюць датчыкі, якія перадаюць звесткі з поля бою аналітыкам, што працуюць на адлегласці.

Даум звязвае неабходнасць узмацняць гэтыя магчымасці з расійскай актыўнасцю ў Еўропе.

Паводле яго ацэнкі, у некаторых яе частках Расія перайшла да другой фазы, калі мэтай ужо становіцца прычыненне шкоды без пераходу да ўзброенага канфлікту. На папярэднім этапе, сказаў ён, расійскія дзеянні былі скіраваныя на таемнае пранікненне ў заходнія камп’ютарныя сеткі і замацаванне ў іх.

«У кіберінфармацыйнай сферы яшчэ няма вайны, але міру ўжо таксама няма», — заявіў Даум.

У жніўні ўрад Германіі ўхваліў меры, якія павінны даць спецслужбам больш паўнамоцтваў для ўзлому камунікацый і зрыву аперацый замежных праціўнікаў. Іх яшчэ мусіць зацвердзіць парламент. Нямецкія чыноўнікі тлумачаць гэтыя захады ростам пагрозы кібернетычных і гібрыдных атак.

Даўм прызнаў, што ў папярэднія дзесяцігоддзі Германія мала інвеставала ў новыя магчымасці. «Цяпер… ёсць патрэба паляпшаць нашы магчымасці», — сказаў ён.

Каментары1

  • Stary Litwin
    29.10.2026
    Нямецкія танкі на вуліцах Вільнюса — крыніца радасці для кожнага літоўца і кашмар для рускіх і беларусаў. Herzlich willkommen, meine Lieben!

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»15

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць