Здарэнне адбылося на 148-м кіламетры дарогі «Мінск—Гродна».

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, кіроўца «Фальксвагена», пераязджаючы аўтастраду з боку вёскі Дакудава, не прапусціў мікрааўтобус такой жа маркі. У выніку, аўтамабіль, у якім вырвала рухавік, апынуўся ў кювеце, а мікрааўтобус перакуліўся на правы бок і ў такім становішчы больш за 100 метраў рухаўся па сустрэчнай паласе.

На шчасце, ніхто сур'ёзна не пацярпеў. Высветлілася, што спешку кіроўцы машыны выклікаў званок аб тым, што яго жонку з інсультам вязуць у бальніцу.
Каментары