Свет

Падтрымка Мытнага саюза ва Украіне знізілася да 28%

Колькасць украінцаў, якія выступаюць за далучэнне Украіны да Еўрасаюза, значна перавышае колькасць тых, хто падтрымлівае ўваходжанне краіны ў Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расіі. Такія звесткі апытання, праведзенага незалежнай сацыялагічнай групай «Рэйтынг» (Кіеў) па замове Міжнароднага рэспубліканскага інстытута, паведамляе УНІАН. 

У выніку правядзення адпаведнага рэферэндуму за ўваходжанне Украіны ў ЕС гатовы прагаласаваць 53% украінцаў, супраць еўраінтэграцыі выказаліся 28% апытаных, 11% — не змаглі адказаць, 8% — не сталі б галасаваць. 

Далучэнне сваёй краіны да Мытнага саюза гатовы падтрымаць 28% украінцаў, 51% — прагаласавалі б супраць, 15% — не сталі б галасаваць, 6% — не вызначыліся з адказам. 

Апытанне праводзілася ва ўсіх рэгіёнах Украіны, у тым ліку ў Крыме, з 14 да 26 сакавіка. Было апытана 1.200 грамадзян Украіны старэйшых за 18 гадоў. Хібнасць выбаркі не перавышае 2,8%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Светабноўлена

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць