Свет3030

Украінскі спецназ не змог выбіць расійскіх камандас са Славянска. Турчынаў пагражае задзейнічаць армію. Туск і Лукашэнка выказалі маральную падтрымку Кіеву

Уранку ўкраінскі спецназ з'явіўся вакол Славянска — стратэгічнага горада на трасе Харкаў — Растоў, які адразае Данецк і Луганск ад цэнтра краіны.

Спецназ заняў два блокпасты на дарогах, але далей наткнуўся на супраціў. Расійскія камандас, што занялі адміністратыўныя будынкі і ключавыя пазіцыі ў горадзе, пачалі адстрэльвацца.

Адзін афіцэр групы «Альфа» СБУ быў забіты. Яшчэ пяць паранена.

Гэта спыніла прастоўванне спецназаўцаў.

Сілы, верныя кіеўскаму ўраду, практычна ніяк не праявілі сябе і ў іншых гарадах Данбаса. Патрыятычныя сілы Данеччыны на чале з губернатарам Тарутам застаюцца сам-насам з узброенымі сепаратыстамі.

Узброеныя да зубоў расійскія камандас і жыхары Славянска, якія іх падтрымліваюць. Фота Ройтэрз.

Сілы спецназа ў Славянску былі сціплымі. У іх было сем БТРаў, некалькі аўтамабіляў «Урал». Іх падтрымлівалі верталёты. Але ці было ў іх на ўзбраенні штосьці акрамя аўтаматаў — няясна.

Увечары в.а. прэзідэнт Турчынаў абвесціў, што да СБУ далучыцца армія.

Чыноўнікі Данецкай абласной адміністрацыі, што займае нейтральную пазіцыю, заявіла, што агулам у мітынгах сепаратыстаў бяруць удзел прыкладна 10 тысяч чалавек. «У нас у горадзе 150 тысяч выбарцаў, а ў вас на мітынг сабралася 500 чалавек», — кажа на відэа важаку сепаратыстаў мэр захопленага Краматорска, ад якога патрабавалі лаяльнасці. Аднак з'яўленне расійскіх дыверсійных і разведвальных групаў, так званых «зялёных чалавечкаў», гальванізавала радыкальныя элементы.

Фінансуе сепаратыстаў сын Віктара Януковіча Аляксандр і, магчыма, мільярдэр Рынат Ахметаў.

Сітуацыя застаецца трывожнай і ў Харкаве, дзе сёння чарговы раз сепаратысты напалі на мітынг украінскіх патрыётаў. Ёсць параненыя. Гэта нагадала падзеі двухдзённай даўніны ў Данецку, калі быў забіты ўкраінец-дэманстрант, прэс-сакратар партыі «Свабода».

Сітуацыя ў Харкаўскай вобласці характарызуецца тым, што большасць насельніцтва там украінцы і хацелі б захавання адзінай Украіны, а вось міліцыя была цесна звязаныя з былым рэжымам Януковіча і, адпаведна, хацела б вяртання старога рэжыму.

Мітынг сепаратыстаў у Харкаве. Нядзеля. Яго ўдзельнікі пасля пройдуць маршам па горадзе і будуць граміць мітынг украінскіх патрыётаў. Фота Змітра Галко.

Пуцін блізкі да таго, каб адкраіць другі кавалак украінскага салямі. Гэта Данецкая і Луганская вобласці, дзе, як і ў Крыме, 85% людзей галасавалі за Януковіча і дзе расейская мова, як і ў Крыме, пануе.

Далей ляжаць Харкаў і Адэса, дзе доля этнічных расейцаў меншая за 30%, за Януковіча галасавалі толькі 70% і значная доля насельніцтва аддае перавагу ўкраінскай мове і лічаць сябе ў душы ўкраінцамі.

Увечары нядзелі ўлады Кіева абвесцілі, што адпраўляюць у Славянск рэзервавы батальён Нацыянальнай гвардыі — паўваеннае ўтварэнне, створанае з актывістаў Майдану.

Гэта ўсяго 350 чалавек, але гэта, магчыма, адзіная пакуль баяздольная сілавая адзінка цэнтральнага ўрада.

Збройна абараняць Данбас украінцам складана і са стратэгічнага пункту гледжання. Гэта выступ, з трох бакоў аточаны Расіяй.

Польскі прэм'ер Дональд Туск заявіў сёння, што «Пуцін спыніцца там, дзе дазволіць Украіна».

«Украінцы раней дзейнічалі рацыянальна, хоць і не ведаю, як яны вызначылі сабе мяжу ўстрымання ад вострай рэакцыі. Аднак мне здаецца, надышоў момант, калі ўкраінская дзяржава павінна дзейнічаць рашуча, каб паказаць, што не ўспрымае такога роду дзеянняў», — заявіў Туск.

Ён адзначыў, што згодны з пазіцыяй ўкраінскай улады адносна «ўспрыманне сепаратыстаў на ўсходзе Украіны як тэрарыстаў».

«Пуцін спыніцца там, дзе дазволіць Украіна. Таму Кіеў мае ўзяць справы ў свае рукі і сам вырашаць, калі пачне змагацца за тэрытарыяльную цэласнасць краіны і якія сродкі ён будзе выкарыстоўваць», — падкрэсліў кіраўнік польскага ўрада.

Маральную падтрымку кіеўскаму ўраду выказаў і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Лукашэнка катэгарычна выступіў супраць федэралізацыі Украіны. Ён назваў яе страшнай пагрозай для стабільнасці ўсяго рэгіёна.

Ён таксама чарговы раз раскрытыкаваў былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча. Гэта на ім ляжыць віна за сотню забітых на Майдане сказаў ён. Лукашэнка таксама высока ацаніў в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандра Турчынава. Ягоныя словы прагучалі як заклік да ўкраінцаў гуртавацца вакол адзінства краіны і яе дзейнага кіраўніцтва.

Каментары30

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага12

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

«Піпец… А падцірацца чэкам?» Беларусы абмяркоўваюць квест з наведваннем прыбіральні на вакзале ў Докшыцах12

У гразевым патоку ў Непале загінула ці знікла 5700 чалавек2

WSJ: Здзелка ЗША з Венесуэлай пра нафту нібы спісаная з «Хроснага бацькі». Але дамовы з нелегітымнымі прэзідэнтамі маюць сумнеўную каштоўнасць3

У Польшчы адбыўся пажар на заводзе, які вырабляе камплектуючыя для беспілотнікаў. Правяраецца версія дыверсіі12

«Затое не было адчування, што ты звер». Севярынец распавёў, у якую пакуту ператвараецца ў зняволенні звычайнае пытанне гігіены6

Беларускі добраахвотнік Жэрар расказаў сваю версію справы, якую завялі на яго ва Украіне7

Mark Formelle выпусціў калекцыю з культавымі будынкамі Беларусі6

Лукашэнка паляцеў у Кыргызстан4

Уночы над Гомельшчынай зноў лятаў рэактыўны дрон3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага12

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць