Улада88

Лукашэнка адкрыў «Барысаў-Арэну» ФОТЫ

З'яўленне сучаснага стадыёна ў Барысаве — грандыёзная падзея для беларускага футбола.

Цырымонія адкрыцця сучаснага стадыёна ў Барысаве пачалася з канцэртнай праграмы. Выступіла група «Цяні-талкай». Удзел у адкрыцці браў ўдзел спявак Алег Газманаў.

Стадыён быў запоўнены на 70 адсоткаў. Публіка чакала паяўлення Аляксандра Лукашэнкі. На стадыёне прысутнічалі дарадца прэзідэнта Наталля Пяткевіч, старшыня праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргей Румас, старшыня праўлення футбольнага клуба БАТЭ Анатоль Капскі (гл. фота).

Фотакарэспандэнту «Нашай нівы» фатаграфаваць Лукашэнку не дазволілі. Да кіраўніка дзяржавы дапускаюць толькі ягоны пул.

Падчас выступлення Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў падкрэсліў, што «мы пабудавалі выключна футбольны стадыён. Не хакейны». Пасля гэтай фразы пачуліся апладысменты, перадае by.tribuna.com.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што комплекс адпавядае самым высокім стандартам УЕФА і здольны прымаць любыя еўрапейскія спаборніцтвы аж да Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

«Упэўнены, што футбольны стадыён сапраўды касмічных формаў стане яшчэ адной візітнай карткай Беларусі, вядомай ва ўсім свеце».

«Вашай камандзе ўжо не прыйдзецца бадзяцца па гарадах і весях», — сказаў кіраўнік дзяржавы, маючы на ўвазе барысаўскі футбольны клуб «БАТЭ». Юным футбалістам — выхаванцам барысаўскага футбольнага клуба — Лукашэнка перадаў сімвалічны ключ ад «Барысаў-Арэны».

Капітаны каманд «Нёмана « і « Шахцёра» — фіналістаў Кубка Беларусі па футболе, чый паядынак праходзіць ўвечары на новай арэне, ўручылі кіраўніку дзяржавы мяч з аўтографамі гульцоў.

«Кожны метр павінен прыносіць грошы», — адзначыў Лукашэнка падчас знаёмства са стадыёнам.

У сувязі з гэтым кіраўніку дзяржавы далажылі аб тым, як у далейшым плануецца выкарыстоўваць магчымасці комплексу для яго акупаемасці і атрымання прыбытку. У планах, у прыватнасці, — прадаць камерцыйную назву стадыёна, а таксама максімальна выкарыстоўваць арэну для матчаў рознага ўзроўню.

«Барысаў-Арэна» ўяўляе сабой чыста футбольны стадыён, разлічаны на больш як 13 тыс. месцаў. Ён адпавядае патрабаванням чацвёртай катэгорыі УЕФА і дае магчымасць праводзіць не толькі паядынкі кваліфікацыйных стадый еўракубкаў, але і сустрэчы групавога этапу і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Будаўніцтва новага стадыёна ў Барысаве пачалося 12 лістапада 2010 г.. праектаванне стадыёна было даручана славенскай фірме Ofis arhitekti. За ўзор быў узяты стадыён «Людскі Врт « ў Марыборы.

Вялікая ўвага пры праектаванні стадыёна было нададзена пытанням бяспекі. Фанаты-госці могуць тут уваходзіць на свае сектары праз асобны ўваход без кантакту з заўзятарамі каманды — гаспадара поля.

Асноўным арандатарам фізкультурна-спартыўных збудаванняў аб'екта выступіць футбольны клуб «БАТЭ».

Стадыён размяшчаецца ў крокавай даступнасці ад чыгуначнай станцыі, праз якую праходзяць цягнікі да Оршы, Жодзіна, Смалявіч і Мінска.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Зладзілі маленькі Кітай». Што вядома пра новую вытворчасць халадзільнікаў у Баранавічах3

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны21

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць