Свет

У адрозненне ад ЗША, Канада не ўвяла санкцый супраць Сечына і Чэмезава

У Канады ўзніклі рознагалоссі з ЗША з-за адмовы ўвесці санкцыі ў дачыненні да прэзідэнта «Роснефть» Ігара Сечына і гендырэктара «Ростех» Сяргея Чэмезава, кажуць крыніцы Reuters, знаёмыя з сітуацыяй.

Канада, дзе пражываюць 1,2 млн выхадцаў з Украіны, увяла санкцыі супраць прыкладна 80 расійскіх і ўкраінскіх чыноўнікаў і бізнэсменаў. Амерыканскі санкцыйны спіс налічвае толькі 60 чалавек. Але ў адрозненне ад ЗША, Канада не ўвяла санкцыі супраць Чэмезава і Сечына з-за наяўнасці цесных дзелавых кантактаў.

Справа ў тым, што «Роснефть» валодае 30 %-най доляй ў праекце распрацоўкі цяжказдабывальнай нафты «кардзіум» у канадскай правінцыі Альберта. А ў «Ростех» ёсць сумеснае прадпрыемства з канадскай Bombardier па вытворчасці невялікіх самалётаў ва Ульянаўску. Для Канады гэта важны праект, бо ў яе ўжо ёсць замова на $3,4 млрд. «Мэта нашых санкцый — пакараць Расію, а не канадскія кампаніі», — заявіла агенцтву крыніца ва ўрадзе Канады. «Мы і надалей будзем аказваць ціск на Расею, уводзіць санкцыі. Але ў той жа час мы клапоцімся аб інтарэсах краіны», — дадала крыніца. Гэта супярэчыць афіцыйнай заяве кіраўніцтва краіны пра тое, што «мы не будзем будаваць знешнюю палітыку, якая грунтуецца на камерцыйных інтарэсах», казаў раней канадскі прэм'ер Стывен Харпер.

Гендырэктар Bombardier П'ер Бодуэн у сакавіку правёў шэсць сустрэч з чыноўнікамі ўрада, у тым ліку з міністрамі транспарту і прамысловасці. Крыніца агенцтва, знаёмая з вынікамі сустрэч, распавяла, што Бодуэн не агучваў просьбаў не ўводзіць санкцыі супраць Чэмезава, ён толькі распавёў пра ўсе негатыўныя наступствы такой меры.

«Роснефть » і «Ростех» ад каментароў адмовіліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску1

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

«Хочам проста сказаць дзякуй». У Гомелі шукаюць хлопца з тралейбуса3

У Львове прызыўнік напаў на работніка ваенкамата і перарэзаў яму горла6

Латвія апублікавала імя беларускага шпіёна і імёны яго расійскіх калег3

Яноціха Ясенія, якая нелегальна прыехала з ЗША, знайшла мужа ў Баранавічах1

Загадчык аддзялення бальніцы пісаў пра «абасцаных алкашоў». Як адрэагавала кіраўніцтва?12

Макрон Трампу: Сур’ёзныя людзі не кажуць сёння адно, а заўтра другое4

Уводзяць адказнасць за прапаганду гомасэксуальнасці, бяздзетнасці, а таксама за незаконнае прадстаўленне Беларусі на міжнароднай арэне32

Страшна і сумна: жыхарка Жлобіна паказала мясцовы парк5

Муж былой кіраўніцы Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША любіць адзяваць жаночае і бамбічныя накладныя грудзі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску1

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць