Спорт1919

Советскій Спорт: Спыніце п'янку ў Мінску!

Пасля грандыёзнага поспеху ЧС-2014, спадзяюся, назаўжды спыняцца размовы аб тым, навошта нам чэмпіянат свету ў алімпійскі год. Усё гэта выдатна — рэкорды наведвальнасці, сенсацыйныя вынікі, звышлімітавыя тэлерэйтынгі. Але ёсць некаторыя моманты, якія замаўчаць не маю права.

Калі прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця ЧС-2014 заявіў, што гэта сусветнае першынство стане лепшым у гісторыі, у глыбіні душы я скептычна ўсміхнуўся: «Ну-ну… Толькі дзе вы набярэце ў адным горадзе заўзятараў для 56 матчаў папярэдняга этапу, ды яшчэ на посталімпійскім турніры, куды вязуць эксперыментальныя склады?»

Прызнаю, дарма сумняваўся. Наперадзе плэй-оф, а сумарная аўдыторыя ўжо перамахнула за паўмільёна — 536518 чалавек. Да рэкорда чэшскага ЧС-2004 — 552 097 гледачоў — рукой падаць. Мінск напэўна скарыць лічбу 600 тысяч!

Беларусы — добры, сумленны, гасцінны народ. Чэмпіянат свету — першае па-сапраўднаму прэстыжнае, раскручанае, з глыбокімі традыцыямі планетарнае гала-прадстаўленне ў гэтай краіне. Пра што казаць, калі ЧС-2014 транслююць у 150 краінах! Калі наш Першы канал, у якога спорт відавочна не на першых ролях, паказвае ў жывым эфіры чвэрцьфінал Расія — Францыя. На ТБ разумеюць: хакей цяпер па рэйтынгу паб'е любы серыял або ток-шоу.

Памятаю, як беларускія журналісты на ЧС-2009 у Берне нерваваліся перад выбарамі сталіцы ЧС-2014 і як яны радаваліся, калі выйграў Мінск: «Нарэшце мы пакажам нашу Беларусь свету» І, сапраўды, арганізатары літаральна сцелюцца перад гасцямі. Тым больш сталіцы ёсць чым ганарыцца і нават выхваляцца. З кім цяпер не пагавару, усё ў захапленні: чысціня, прыгожыя будынкі, маса паркаў, шырокія праспекты, ідэальны грамадскі транспарт…

І якім жа дысанансам на гэтым фоне ўчора прагучала вестка пра гібель фінскага заўзятара. Труп мужчыны 1961 г.н. без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці і цялесных пашкоджанняў знайшлі на здымнай кватэры ў Мінску. Гэта ўжо другі такі выпадак па ходзе ЧС. У ноч з 11 на 12 мая ў прыгараднай гасцініцы памёр заўзятар з Латвіі, таксама 1961 г.н.

Мы можам толькі здагадвацца, што здарылася. Але, адкрыта скажу, я не здзіўлены падобным, назіраючы за агіднай, нястрымнай і цалкам адкрытай татальнай п'янкай на вуліцах Мінска. Асабліва ў гарадку заўзятара, у самым сэрцы беларускай сталіцы, ля былога Палаца спорту. Наведаў больш за 20 чэмпіянатаў свету, але такой вакханаліі ніколі не бачыў ніколі! У гэтай фан-зоне не толькі ўсю ноч піва б'е фантанам, тут без абмежавання разліваюць любыя моцныя напоі. Мне страшна глядзець на натоўпы п'янай моладзі, якая п'е гарэлку з горла нават у аўтобусах. У гэтым праславутым гарадку заўзятара рэгулярна з любой прычыны ўспыхваюць бойкі. Бачыў пазаўчора на свае вочы, як хлопец ляцеў праз стол ўніз галавой.

Усё гэта проста жахліва. Я разумею, арганізатары ЧС-2014 хацелі зрабіць як лепш. Але нельга ж даводзіць да абсурду! Сусветная арганізацыя аховы здароўя, дарэчы, 12 мая назвала Беларусь самай алкалізаванай краінай свету.

Каментары19

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць