Грамадства22

МУС Беларусі прапануе ўзмацніць адказнасць за ўхіленне ад працы

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ініцыіруе ўнясенне дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП), што прадугледжваюць прыцягненне працаўладкаваных абавязаных асоб, якія ўчыняюць прагулы, да адміністрацыйнага арышту.

Аб гэтым сёння паведаміў начальнік аддзела арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Віталь Янчын у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА на тэму «Як абараняюцца правы дзіцяці ў Беларусі».

Прадстаўнік МУС растлумачыў, што маецца на ўвазе адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненнем да працы. «Цяпер такая мера прымяняецца толькі да асоб, якія ўхіляюцца ад працаўладкавання, але не ад працы», — звярнуў увагу Віталь Янчын.

«Праблема нежадання абавязаных асоб працаваць па-ранейшаму існуе. У большасці сваёй гэта асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі і, як правіла, пазбаўленыя бацькоўскіх правоў. Дзякуючы сумесным намаганням зацікаўленых дзяржорганаў амаль 99 працэнтаў абавязаных асоб, якія знаходзяцца на ўліку ў органах унутраных спраў, працаўладкаваны, аднак амаль 15 працэнтаў з іх ухіляюцца ад працы. Раней гэты працэнт быў яшчэ большы — больш як 20 працэнтаў», — дадаў ён.

Узгоднены з усімі зацікаўленымі ведамствамі праект закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны, Крымінальна-працэсуальны, Крымінальна-выканаўчы кодэксы Рэспублікі Беларусь і Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» ужо знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба8

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба8

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць