Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

"Іскандэры": пад Дамаск ці пад Воршу?

Імідж беларускага рэжыму такі, што лібэральныя маскоўскія журналісты ўжо бяз роздуму вешаюць на яго ўсіх патэнцыйных сабак. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Імідж беларускага рэжыму такі, што лібэральныя маскоўскія журналісты ўжо бяз роздуму вешаюць на яго ўсіх патэнцыйных сабак.

Вось вам яшчэ адзін паварот нашумелага сюжэту пра ракетныя комплексы "Іскандэр". Сёньня "Новая газета" вылучыла вэрсыю, што церазь Беларусь Масква паставіць іх сырыйцам. Маўляў, тыя яшчэ тры гады таму праплацілі расейскаму боку аванс, ды потым вялікі шум ўсчаўся...

"Калі плянаванае разьмяшчэньне "Іскандэраў" у Беларусі аб'ектыўна ніякага дачыненьня да амэрыканскай супрацьракетнай абароны ня мае, то, можа, гэта хіба прамежкавы этап продажу на Блізкі Ўсход, калі Масква афіцыйна нібыта ні пры чым, а нашы начальнікі, зразумела, і ў справе, і пры навары", — глыбакадумна разважае расейскі вайсковы экспэрт Павал Фэльгэнгаўэр.

Дзеля справядлівасьці варта зазначыць, што ў гандлі зброяй Менск заўжды выяўляў дастатковую абачлівасьць, каб ня трапіць пад раздачу. Ужо наколькі інтэнсыўнымі былі кантакты з Хусэйнам, але ж нейкага сур'ёзнага кампрамату такога кшталту супраць беларускага кіраўніцтва амэрыканцы пастфактум не адшукалі.

Тым болей малаімаверна, што зараз Менск надта разгоніцца, з аднаго боку, за сьціплы пасярэдніцкі адсотак абслугоўваць карысьлівыя інтарэсы маскоўскіх генэралаў, а зь іншага — дражніць тымі "Іскандэрамі" Ізраіль. Гэта пасьля вядомага дыпляматычнага скандалу, пра ўлагоджваньне якога акурат сёньня даклаў прэзыдэнту Павал Якубовіч!

Самае ж галоўнае — тэрміны паставак. Са слоў прадстаўніка беларускага Генштабу, пераўзбраеньне тымі ракетамі нашых дывізіёнаў заплянаванае на 2015 — 2020 гады. Датуль або ішак памрэ, або падышах.

А мо' нават высьветліцца, што не такая ўжо і жартоўная засьцярога Міколы Статкевіча, зь якім мы ўдзельнічалі вось у гэтай дыскусіі на радыё "Свабода": "Галоўнае, каб Аляксандар Рыгоравіч праз свой гарачы характар пасьля чарговай спрэчкі з Расеяй з-за цэнаў на газ не паставіў гэтых ракетаў пад Воршу" :)

Каментары3

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў18

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты3

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

У ААН беларуская дыпламатка вырвала з рук Паліны Шарэнды-Панасюк партрэт палітзняволенай Вольгі Маёравай ВІДЭА31

Жонка новага аяталы Маджтабы Хаменеі таксама загінула3

У беларускай краме заўважылі чорную кукурузу ФОТАФАКТ3

Маджтаба Хаменеі выступіў з першым зваротам у якасці вярхоўнага лідара Ірана. Яго пачулі, але не пабачылі 3

У Польшчы прэзентуюць беларускамоўны пераклад манаграфіі пра ВКЛ2

Польскі натарыус адмовіўся абслугоўваць беларуса, бо ён цёзка дэпутата, якога ўключылі ў санкцыйны спіс2

Лукашэнка зноў апалчыўся на пасярэднікаў. Гэтаму змаганню ўжо хутка 20 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў18

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць