Культура

У інтэрнэце з'явілася анлайн-гульня, прысвечаная Багдановічу

Школьнікі змогуць вывучаць творчасць Максіма Багдановіча з дапамогай кампутарнай гульні «Дом з таямніцамі», створанай па міжнародным праекце «Віртуальнае мінулае — гарант поспеху будучыні музеяў» праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва «Літва-Латвія-Беларусь 2007-2013».

Пра гэта паведаміла каардынатар праекта з беларускага боку, супрацоўнік Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея Святлана Рапецкая.

У аснове гульні — матэрыялы гродзенскага Дома-музея Максіма Багдановіча, біяграфічныя звесткі, творчасць паэта. У гульнявой форме школьнікі атрымліваюць інфармацыю пра дзяцінства і гродзенскі перыяд жыцця паэта, яго атачэнне, гарадское асяроддзе таго часу. Гульня складаецца з некалькіх узроўняў і ўяўляе сабой падарожжа па мемарыяльных пакоях музея. У гульні шмат загадак, гучыць чыстая беларуская мова, на апошнім узроўні гулец павінен сабраць разам сям'ю паэта. Гульня разлічана на школьнікаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй і паэзіяй.

Гульню ўжо выпрабавалі школьнікі Гродна, педагогі зацікаўлены выкарыстоўваць яе ў адукацыйных мэтах, адзначыла Святлана Рапецкая.

Згуляць у яе можна анлайн на сайце праекта.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць