Грамадства66

Уся каралеўская раць

У Менск з афіцыйным візытам прыбылі Зубкоў і Грызлоў.

Старшыня ўрада Расійскай Федэрацыі Віктар Зубкоў і спікер расійскай Дзярждумы, старшыня Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Барыс Грызлоў прыбылі з афіцыйным візітам у Мінск. Яны прымуць удзел у пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе сёння ў беларускай сталіцы.

Галоўным пытаннем на пасяджэнні стане прыняцце саюзнага бюджэту на 2008 год. Яго аб’ём вырас амаль на 10 працэнтаў у параўнанні з саюзным бюджэтам‑2007 і перасягнуў 4 млрд. расійскіх рублёў. На разгляд ВДС будуць таксама прапанаваны пытанні, якія датычацца гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва, узгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, развіцця культуры і шэраг іншых.

Асаблівую значнасць маюць пытанні выканання беларуска‑расійскай праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2006‑2007 гады, вынікі якой будуць падведзены на пасяджэнні ВДС. Узаемадзеянне дзвюх краін у гэтым напрамку будзе прадоўжана міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Расіі ў ходзе рэалізацыі аналагічнай праграмы, разлічанай на 2008‑2009 гады.

Вышэйшаму Дзяржсавету будуць даложаны вынікі гандлёва‑эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў 2006 годзе і першым паўгоддзі 2007 года. Так, па выніках 2007 года тавараабарот паміж дзяржавамі можа перасягнуць $23 млрд. Перадумовамі далейшых эканамічных дасягненняў з’яўляюцца фарміраванне адзінай эканамічнай і мытнай прасторы Саюзнай дзяржавы, забеспячэнне роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання, устараненне перашкод для свабоднага ўзаемнага гандлю.

Акрамя таго, на разгляд вынесена прапанова аб прысуджэнні прэмій Саюзнай дзяржавы за 2007‑2008 гады за творы літаратуры і мастацтва, якія ўносяць вялікі ўклад ва ўмацаванне адносін брацтва, дружбы і супрацоўніцтва паміж краінамі. Да ўзнагароджання прапанаваны кандыдатуры Сяргея Арцыбашава, Уладзіміра Гасцюхіна і Міхаіла Фінберга.

Паводле БЕЛТА

Каментары6

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў25

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці шмат сёлета чакаецца кляшчоў, камароў і мошак?4

У прыгарадзе Дэтройта адбыўся напад на сінагогу са стралянінай

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць29

Сталі вядомыя падрабязнасці падрыхтоўкі тэракта ў маскоўскім «Крокусе» два гады таму5

Англійскі ліс паўтарыў подзвіг янота Сені і цяпер асвойваецца ў Амерыцы3

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах16

На рынку ў Ждановічах запэўнілі, што ён не знікне, а толькі перабудуецца

ЗША адмовіліся здымаць санкцыі з расійскай нафты4

Саудаўскі нафтагазавы гігант хоча набыць украінскія дроны-перахопнікі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў25

Лукашэнка: Абмяркоўваем з ЗША вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць