Грамадства33

Шэсць парадаў для бяспечных пакупак у інтэрнэце

Электронная камерцыя набірае абароты ва ўсім свеце, таму важна прыняць меры, каб абараніць сябе ад рызык, такіх як махлярства і крадзяжы дадзеных банкаўскіх картак, якія адбываюцца ў інтэрнэт-крамах.

Але часта не самі крамы вінаватыя ў гэтым, анлайн-шопінг становіцца лёгкай здабычай для кіберзлачынцаў, якія карыстаючыся дзіркамі ў анлайн-крамах, а таксама звычайнай наіўнасцю інтэрнэт-абывацеляў.

Існуе тысяча прычын, чаму вы наведваеце інтэрнэт-краму: гэта выгадныя пакупкі, багацце выбару, хуткая дастаўка, эканомія часу і бензіну і ўсялякія бонусы.

Аднак сярод усяго гэтага анлайн-дабрабыту галоўнае — бяспечнае здзяйсненне пакупак. Разумны пакупнік павінен быць на варце свайго анлайн-кашалька, робячы пакупкі з дапамогай камп'ютараў ці мабільных тэлефонаў. Вось некалькі простых парадаў па бяспецы пакупак у інтэрнэце:

1. Не ўсе вэб-старонкі аднолькава бяспечныя

Перад уводам якой-небудзь асабістай інфармацыі або інфармацыі аб аплаце, паглядзіце на адрасны радок і пераканайцеся, што URL-адрас пачынаецца з HTTPS, а не HTTP. Літара S на канцы скажа вам пра тое, што сайт абаронены і адносна бяспечны.

2. Здзяйсняйце пакупкі на сайтах, якія ўжо наведвалі раней

Лепш за ўсё прытрымлівацца правіла: лепш правераная анлайн-крама, чым прывабныя прапановы і нізкія цэны на невядомым сайце.

3. Выкарыстоўвайце інструменты, якія шыфруюць націск клавіш, каб абыйсці клавіятурных шпіёнаў

Існуюць праграмы, якія дазваляюць кібер-злачынцам адсочваць усе маніпуляцыі, якія вырабляе карыстальнік са сваёй клавіятурай або мышшу, такім чынам атрымліваючы любую канфідэнцыйную інфармацыю, у тым ліку паролі і аплатную інфармацыю.

Самы просты спосаб засцерагчы сябе ад клавіятурных шпіёнаў — праграма KeyScramber, бясплатны інструмент, які шыфруе націсканні клавіш.

4. Не выкарыстоўвайце пры пакупках грамадскі або неабаронены Wi-Fi

Усе мы любім халяўны Wi-Fi, але калі вы настолькі рызыковы, каб выкладваць дадзеныя сваёй банкаўскай карткі на ўсеагульны агляд, то карыстайцеся бясплатным Wi-Fi і развітайцеся з грашыма на картцы.

Тым не менш, паводле статыстыкі, 44% карыстальнікаў выкарыстоўваюць бясплатны і грамадскі Wi-Fi, каб купіць нешта ў анлайн-краме.

5. Выкарыстоўвайце віртуальную картку або завядзіце асобную картку для інтэрнэт-пакупак

Карыстальнікі павінны абараніць свае зберажэнні, адкрыўшы асобную крэдытную/дэбетавую картку для пакупак у інтэрнэце. Адпаведна і сродкаў на ёй павінна быць не шмат, не кладзіце ўсе яйкі ў адзін кошык.

6. Абараняйцеся ад вірусаў

Трымайце вашыя камп'ютары і гаджэты ў чысціні ад вірусаў, якія лёгка і нязмушана дапамогуць вам пазбавіцца ад «лішніх» сродкаў на картцы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?2

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Музыка, маляванне і танцы ў школах і гімназіях — усё? Што вядома пра скарачэнні настаўнікаў-эстэтыстаў13

Максім Знак: Уся краіна — гэта вялікая калонія8

ЗША тэрмінова вывелі з Брытаніі ўсе бамбардзіроўшчыкі B-1 пасля меркаванай падрыхтоўкі тэракту на авіябазе3

Крышціяну Раналду можа вярнуцца ў зборную Партугаліі

На Планернай гары ў Мінску пачалася вялікая будоўля1

Чалавек гадамі ходзіць па брытанскіх судах і патрабуе беларускага перакладчыка, хоць сам піша па-англійску3

Муравейка будзе аналізаваць сацсеткі і займацца зваротамі людзей

Памёр тата Змітра Дашкевіча5

Паўночная Карэя спыніла ядзерныя выпрабаванні шмат гадоў таму. Але пад зямлёй нешта працягваецца2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?2

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць