Культура5252

Новая прэмія ПЭН-цэнтра будзе і для беларускамоўных, і для расейскамоўных пісьменнікаў

«Гэта паліткарэктнасць навязана нам звонку, я яе не прымаю», — заяўляе старшыня ТБМ Алег Трусаў.

28 лютага адбыўся чарговы Агульны сход Беларускага ПЭН-цэнтру, на якім сябрамі арганізацыі было абранае кіраўніцтва ПЭНу, абнавіўся і склад Рады. 

У прэс-рэлізе ПЭН-цэнтру па выніках сходу асабліва акцэнтуецца моўнае пытаньне, а менавіта стаўленьне да беларускіх расейскамоўных пісьменьнікаў. 

На сходзе быў прадстаўлены «даўно чаканы, хоць і абсалютна новы праект: «Кніга году».

У гэтай сувязі ў прэс-рэлізе сказана: «Пазыцыя ПЭН-цэнтру, замацаваная ў статуце прэміі, дастаткова празрыстая: і рускамоўныя, і беларускамоўныя аўтары маюць роўныя правы ў літаратарскім спаборніцтве. Ніхто не зьбіраецца забываць пра няпростае становішча беларускай мовы ў грамадзтве, але і ўціск рускамоўных паэтаў і празаікаў быў бы зусім некарэктным крокам. Тым больш рускамоўныя аўтары ў Беларусі наагул ня маюць уласных літаратурных узнагародаў. Пастулюючы раўнапраўе моваў, перш за усё літаратурных моваў, Беларускі ПЭН-цэнтар зьвяртае увагу на пэўную дыскрымінацыю, якую варта пераадольваць». 

Як Беларускі ПЭН-цэнтр зьбіраецца пераадольваць дыскрымінацыю расейскамоўных аўтараў?

На сёньняшні дзень у арганізацыі 106 сябраў. Зь іх 10-12 ствараюць свае літаратурныя творы на расейскай мове.

Пісьменьнік і перакладнік Лявон Баршчэўскі кажа, што ня памятае вялікай дыскусіі наконт «моўнай праблемы» на сходзе.

«Увогуле, на маю думку, гэта неістотнае пытаньне. Галоўнае — павінен быць талент. Абышто напісанае — яно застаецца абышто». Урэшце, як кажа Баршчэўскі, ён асабіста ніякай дыскрымінацыі рускамоўных беларускіх пісьменьнікаў ня бачыць: «Калі ёсьць жаданьне і ініцыятыва, яны могуць засноўваць свае выдавецтвы і прэміі». 

Зноў пераабраны Старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч даў разгорнуты камэнтар з гэтай нагоды.

Хадановіч: «Па-мойму, у нашым прэс-рэлізе сказана ўсё максымальна празрыста, я падтрымліваю выказаныя там словы.

Паколькі ў нашай краіне ў маштабах усёй дзяржавы дыскрымінуецца беларуская мова, — то ў літаратуры абсалютна люстрана адваротная сытуацыя. Рускамоўным беларускім пісьменьнікам, калі яны не зь пісьменьніцкага саюзу Чаргінца — вельмі складана надрукавацца, для іх няма і літаратурнай узнагароды. 

Падчас заснаваньня дзьвюх прэміяў — Гедройца і «Дэбют» — мая прыватная пазыцыя была ў тым, каб зрабіць гэтыя прэміі для ўсіх пісьменьнікаў — якія пішуць па-беларуску, і па-руску. Мне здаецца, украінская сытуацыя вельмі красамоўна паказала, што факт моўнасьці яшчэ не азначае перадвызначанасьці пераходу на той ці іншы бок барыкадаў. Шмат расейскамоўных пісьменьнікаў займаюць вельмі праўкраінскую патрыятычную пазыцыю — дастаткова ўзгадаць Барыса Херсонскага, Аляксандра Кабанава, Андрэя Куркова. Аднак яны на сёньня нашмат болей інтэграваныя ва ўкраінскую літаратурную супольнасьць. 

Вось і нам, у Беларусі, было б занадта шчодра раскідвацца нашымі расейскамоўнымі пісьменьнікамі, калі для іх адзінай магчымасьцю надрукавацца будзе ў Маскве. Не хацелася б губляць гэтых літаратараў. Не хацелася б, каб Сьвятлана Алексіевіч пачувалася ў літаратурным гета. Пры ўсім жаданьні іх не кваліфікуеш як расейскія, гэта беларускія літаратары. Добра, каб была хаця б адна пляцоўка, дзе расейскамоўныя аўтары маглі б на роўных змагацца зь беларускамоўнымі. 

Я часам мякка асуджаю сваіх калегаў, пісьменьнікаў, якія не пагаджаюцца з тым, што нашыя беларускія расейскамоўныя калегі прыналежаць да беларускай літаратуры». 

Адзін з такіх калегаў — сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, старшыня ТБМ Алег Трусаў. Ён катэгарычна ня згодны з тым, што існуе нейкая дыскрымінацыя расейскамоўных пісьменьнікаў. 

Трусаў: «Вядома, я да гэтага стаўлюся адмоўна. Увогуле, гэта вялікая спрэчка — ці магчыма на расейскай мове ствараць беларускую літаратуру. Калі кажуць, што магчыма, я адказваю — а на польскай? Вось Адам Міцкевіч пісаў пра Беларусь, называў сябе літвінам, але пісаў па-польску, і таму лічыцца клясыкам польскай, а не беларускай літаратуры.

Увогуле, я ня памятаю, каб па гэтым пытаньні на сходзе была нейкая асаблівая дыскусія. І мне цяжка сказаць, чаму гэта ў такім аспэкце патрапіла ў прэс-рэліз. Я, як сябра ПЭН-цэнтру, лічу, што гуляць у гэтую «паліткарэктнасьць» ня варта. Бо зразумела, што ніякая рускамоўная літаратура ня будзе спрыяць разьвіцьцю беларускага духу, нацыянальнай ідэнтычнасьці, беларускай мовы. Гэта паліткарэктнасьць навязана нам звонку, я яе не прымаю».

Мовазнаўца Вінцук Вячорка выказаў шкадаваньне з нагоды заявы ПЭН-цэнтру:

«Заявы пра дыскрымінацыю расейскай мовы ў Беларусі дагэтуль дазвалялі сабе толькі нешматлікія групы, якія маюць кантакт з «Россотрудничеством». Па-першае, такія заявы нагэтулькі відавочна непраўдзівыя (школа, дзяржаўныя структуры, інфармацыйная прастора, выдавецтвы), што нават зьняпраўджваць іх шкада часу. Па-другое, такія заявы, пагатоў ад імя статусных структураў, трапляюць у адпаведнае пуцінскае дасье. І могуць у патрэбны момант паслужыць абгрунтаваньнем пэўных дзеяньняў, як мінімум — чарговай хвалі паклёпніцкай прапаганды (пра «гвалтоўную беларусізацыю» і г. д.). І ніхто ня будзе разьбірацца з кантэкстам і што там хацелі сказаць аўтары заяваў. Шкада, што апошнія, у патрыятычнай пазыцыі якіх сумнявацца не выпадае, пра такія рэчы не падумалі, а паддаліся ўплывам уяўнае паліткарэктнасьці».

Каментары52

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс13

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу4

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць