Музыка77

Гурт Litvintroll прыпыніў існаванне

Удзельнікі гурту захацелі, каб сышоў ўладальнік правоў на Litvintroll.

Васіль Верабейчыкаў і Андрэй Апановіч у складзе Litvintroll, 2011. Фота: Alexandra Fevra, hitkiller.com

Беларускі фолк-метал-гурт Litvintrol абвясціў пра спыненне свайго існавання.

«За дзесяцігоддзе свайго жыцця мы прайшлі шмат дарог, адыгралі безліч канцэртаў і спаткалі сапраўдных сяброў. Гэта быў насычаны час. На жаль, не ўсе ўдзельнікі гурту ўсведамляюць тую адказнасць, якую накладае званне музыкі», — піша гурт у афіцыйнай суполцы «УКантакце».

Прычынай роспуску Litvintroll стаў унутраны канфлікт — гурт захацеў, каб яго пакінуў Васіль Верабейчыкаў.

«Мы разышліся ў выніку спрэчак адносна далейшай будучыні гурта. Мая прапанова была ўпарадкаваць свае дзеянні, падпісаць кантракт, каб стаць больш прафесійнай камандай. Іншыя ўдзельнікі з прапановамі не пагадзіліся і захацелі, каб я сышоў з гурта. Паколькі правы на гурт зарэгістраваныя на мяне, то надалей ён існаваць не можа, хоць я і спадзяюся на тое, што мы дамовімся. Не ведаю, што будзе далей па-шчырасьці», — распавёў Верабейчыкаў парталу Tuzin.fm.

Заява была апублікаваная літаральна на наступны дзень пасля супольнага выступу Litvintroll з фінскай метал-легендай Fintroll у Мінску.

***

Litvintroll быў заснаваны ў 2005 годзе ўдзельнікамі гурту «Стары Ольса» — дударом Андрэем Апановічам і бубначом Сяргеем Тапчэўскім. Дудар Васіль Верабейчыкаў быў дэ-факта дырэктарам гурту. Litvintroll граў фолк-метал з тэкстамі на беларускай, польскай і англійскай мовах. Гурт запісаў два поўнафарматных альбомы. Часта выступаў на беларускіх фестывалях у якасці хэдлайнера, меў паспяховыя выступы ў бліжнім замежжы.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц4

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў6

Расія і ЗША абмяркоўваюць шматмільярдную нафтавую здзелку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць