Аўто22

Карэйцы прадставілі недарагі электрамабіль з вугляпластыку

Сцвярджаюць, што як Tesla, толькі танней і энергаэфектыўней.

Фота: Nikkei Technology

Паўднёвакарэйская кампанія Power Plaza Co прадставіла электрамабіль Yebbujana R (што перакладаецца як «ці яна не цудоўная?»).

Машына можа стаць сур’ёзным канкурэнтам Tesla Model S — яе цана складзе каля 40 тысяч даляраў, што мінімум у два разы танней за «Тэслу».

Як заяўляе вытворца, Yebbujana R мае заўважна лепшыя характарыстыкі. Яна можа праехаць на адной зарадцы да 571 км у гарадскім цыкле (супраць 430 у «Тэслы» ў мадыфікацыі 85D). Яна мае акумулятар меншай за «Тэслу» ёмістасці (54 кВт·гдз супраць 85 у «Тэслы»), але траціць у два разы менш энергіі на кіламетр (10 Вт·гдз супраць 20 Вт·гдз у «Тэслы»).

Yebbujana R мае максімальную хуткасць 198 км/гдз супраць 250 у «Тэслы». Да сотні яна разганяецца за 4,6 с., у чым амаль не саступае «Тэсле» 85D, але прайграе P85D, што разгоніцца да сотні за 3,1 с (але і каштуе 105 тысяч даляраў).

Карэйцы не раскрываюць усіх сакрэтаў эканамічнасці сваёй машыны. Але адзін з іх, верагодна, гэта вага машыны. Yebbujana R важыць толькі 745 кг («Тэсла» — 2100 кг). Корпус машыны выкананы з вугляпластыку (Carbon fiber–reinforced polymer) — матэрыялу, які звычайна лічыцца надта дарагім для такога цэнавага сегменту.

Выпуск аўто на карэйскі рынак кампанія плануе ў канцы 2016 года. Пра планы на міжнародны рынак заяў не было.

Чытайце таксама: «Тэсла» — аўтамабіль будучыні без бензіну, які імкліва заваёўвае амерыканскі рынак

Каментары2

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка: Я разумею, што Эдуард закладнік, але мне ніхто і ніколі не выстаўляў умоваў7

З вілы Рэнуара ў Францыі скралі карцін на 9 мільёнаў еўра. Хто арганізуе гэтыя рабаванні і як

Коўл паедзе ў Мінск у наступны панядзелак4

Кошт нафты Brent перавысіў $100 за бараль5

У Мінску 13‑гадовы хлопец выпадкова задушыўся, калі здымаў забаўляльнае відэа для сацсетак2

«Бываюць моманты, калі лютая нянавісць засцілае вочы»: Каверын пра супрацу з Ментусавай20

«Не трэба спрабаваць стаць японцам». Як праграміст з Беларусі кіруе офісам у Токіа1

Севярынец: Уначы у нашым спецкалідоры на Валадарцы разыгрываліся драмы, вартыя Шэкспіра4

З кастрычніка ў мінскім раддоме №2 перастаюць рабіць ЭКА — нават за грошы. Але, як заўсёды, зрабіць гэта хочуць ціхенька4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака10

Пасадзілі адваката Дзмітрыя Лаеўскага, які абараняў Бабарыку і Знака

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць