Свет99

Авакаў: Канфлікт з «Тарнада» вычарпаны

На гэты час байцы спецроты «Тарнада» нясуць службу паводле статуту і падпарадкоўваюцца ваеннай дысцыпліне.

obukhiv.info

Пра гэта напісаў міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў ў Фэйсбуку.

Ён паведаміў, што ў распараджэнне падраздзялення была накіравана спецыяльная група на чале з двума намеснікамі міністра, якая ўчора ноччу прыбыла на месца і працавала ў размяшчэнні падраздзялення.

«Праблемы непаразумення і канфлікту паміж байцамі падраздзялення і ваеннай пракуратурай — вычарпаныя. І, калі шчыра, былі — мякка кажучы — створаныя штучна непрафесійнымі і некарэктнымі дзеяннямі сумежнікаў», — піша міністр.

Авакаў адзначае, што сёння ідзе «ачышчэнне» міліцыі, спецпадраздзяленняў.

«І выгнанне і арышты «брудных» міліцыянтаў не павінны кідаць цень на тых, хто сумленна служыў і служыць Украіне! Гэта прынцыпова! Гэта датычыцца і роты МУС «Тарнада» — годныя байцы, якія сумленна выконвалі свой абавязак, тыя, хто гераічна праявіў сябе ў Ілавайску, Станіцы Луганскай — будуць несці службу далей — прайшоўшы пераатэстацыю, залічаныя ў іншае падраздзяленне», - напісаў ён.

Што тычыцца камандзіра роты Руслана Анішчанкі і яшчэ шасці арыштаваных міліцыянтаў па абвінавачванні ў шэрагу цяжкіх злачынстваў, піша далей Авакаў, то меру іх адказнасці вызначыць па выніках следства суд.

«Яшчэ ўчора в.а. камандзіра «Тарнада» Мікалай Цукур выразна і ясна заявіў, што падраздзяленне выконвае ўсе загады міністра МУС і знаходзіцца ў поўным кіраванні і ў складзе сіл АТА. Інспекцыйная група на чале з двума намеснікамі міністрамі — генераламі Яравым і Рудэнкам, якая прыбыла сёння на месца, гэта цалкам пацвердзіла», — паведаміў міністр.

Авакаў таксама піша, што асабіста размаўляў сёння з в.а. камандзіра.

«Ён мне далажыў ўсе абставіны здарэння канфлікту і падкрэсліў поўнае вертыкальнае падпарадкаванне. Вядома, байцы ўсхваляваныя арыштамі камандзіра і шэрагу таварышаў па службе — але цалкам выконваюць усе каманды і падпарадкоўваюцца ваеннай дысцыпліне. Байцы спецпадраздзялення нясуць службу паводле статуту. У частцы — дысцыпліна і парадак», — паведамляе ён.

Кіраўнік МУС дадаў, што ў размяшчэнні падраздзялення цяпер працуе міністэрская камісія, якой сумесна з афіцэрамі роты пастаўлена задача: «як мага хутчэй прыняць усе неабходныя рашэнні і высновы — выканаць загад міністра і даць магчымасць сумленным байцам выконваць галоўную задачу ваяра сёння — берагчы Украіну ад ворага».

18 чэрвеня прэс-служба МУС паведаміла, што супрацоўнікі Дэпартамента ўнутранай бяспекі МУС і Галоўнай ваеннай пракуратуры ГПУ затрымалі камандзіра і семярых байцоў роты патрульнай службы міліцыі асаблівага прызначэння «Тарнада».

Пасля гэтага Авакаў паведаміў, што суд выбраў меру стрымання ў выглядзе арышту для затрыманых прадстаўнікоў спецроты «Тарнада». Ім прад'яўленыя абвінавачванні, у тым ліку ў незаконным пазбаўленні волі і выкраданні мясцовых жыхароў, забойстве і шэрагу іншых цяжкіх злачынстваў.

Па словах Авакава, суд выбраў меру стрымання ў выглядзе арышту без ўнясення закладу, вядуцца следчыя дзеянні.

Каментары9

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць