Навука і тэхналогіі88

На спадарожніку Плутона пабачылі незвычайны «прышчык»

Таксама гэтую структуру называюць «замкам».

Фота: NASA-JHUAPL-SwRI

Міжпланетная станцыя New Horizons сфатаграфавала на найвялікшым спадарожніку Плутона Хароне незвычайную структуру — упадзіну з выпукласцю ў цэнтры, паведамляе NASA.

Гара ва ўпадзіне мае, мяркуючы па фота, вышыню ў некалькі соцень метраў. Сфатаграфаваны ўчастак, як паведамляецца, мае даўжыню 390 кіламетраў.

Здымак быў атрыманы з адлегласці 79 тысяч кіламетраў ад паверхні Харона за паўтары гадзіны да максімальнага збліжэння з Плутонам.

Паходжанне «прышчыка» нявызначанае. Побач з ім заўважныя кратары, але ў дастаткова малой колькасці, што дазваляе казаць пра актыўныя геалагічныя працэсы на Хароне. Узрост кратараў ацэньваецца ў 100 млн год.

Гэта не першая незвычайная геалагічная структура, знойдзеная на Хароне: днём раней навукоўцы пабачылі на фота New Horizons «Мордар» — цёмную вобласць ля паўночнага полюсу. Сусветную папулярнасць раней атрымаў здымак «сэрцайка» на Плутоне.

***

Чакаецца, што New Horizons прапрацуе яшчэ 5-7 год. Апарат быў запушчаны ў студзені 2006 года, у 2007-м праляцеў міма Юпітара. Пасля пралёту міма Плутона апарат нацэліцца на адзін з іншых аб’ектаў Поясу Койпера — поясу лёдных астэроідаў, у які ўваходзяць і Плутон з братам Харонам.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць