Здарэнні

Жыхар Стаўбцоўскага раёна за спробу спаліць зажыва маці прыгавораны да працяглага зняволення

Мінскім абласным судом 16 ліпеня вынесены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да 25-гадовага непрацуючага, раней судзімага жыхара Стаўбцоўскага раёна, які абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 14, п.п. 5, 6 ч. 2 арт.139 КК (замах на наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (замах на забойства),учыненае агульнанебяспечным спосабам і з асаблівай жорсткасцю). 

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Вярхоўнага суда, па гэтым складзе злачынства мужчына прызнаны вінаватым і прыгавораны да 15 гадоў пазбаўлення волі. 

Ён жа судом Стаўбцоўскага раёна 6 студзеня гэтага года, ужо змешчаны пад варту па справе аб замаху на забойства, быў прыгавораны да аднаго года пазбаўлення волі за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду (арт. 421 КК). 

Цяпер у адпаведнасці з ч.ч. 3, 5 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам поўнага складання прызначаных пакаранняў па прыгаворы Мінскага абласнога суда ад 16 ліпеня і па прыгаворы суда Стаўбцоўскага раёна ад 6 студзеня абвінавачванаму канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 16 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. 

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 107 КК да абвінавачванага прыменены меры прымусовага лячэння ад хранічнага алкагалізму. 

Прыгавор можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку. 

Нагадаем, 25-гадовы непрацуючы малады чалавек быў затрыманы 3 студзеня гэтага года. Знаходзячыся дома ў вёсцы Сцяцкі Стаўбцоўскага раёна, на глебе асабістых непрыязных адносін да сваёй маці 1967 года нараджэння, маючы намер пазбавіць яе жыцця, падчас сну апошняй выліў ёй на галаву, шыю, грудзі і рукі лёгкаўзгаральную вадкасць і падпаліў. Аднак яе сужыцель выклікаў «хуткую», і жанчыне была своечасова аказана кваліфікаваная медыцынская дапамога. 

Ёй былі нанесеныя цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія пацягнулі за сабой расстройства здароўя, абязвечаны твар і шыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі Калінінград і вобласць уначы засталіся без электрычнасці

Украінскія дроны атакавалі НПЗ ва Уфе2

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»15

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць