Свет22

УДТРК стварыла службу па распазнанні фэйкаў

Холдынг УДТРК (Усерасійская дзяржаўная тэлевізійная і радыёвяшчальная кампанія) стварыў спецыяльную службу па барацьбе з фэйкамі. Пра гэта ў ходзе панэльнай дыскусіі на маладзёжным форуме «Тэрыторыя сэнсаў на Клязьме» паведаміў палітычны аглядальнік УДТРК і вядучы праграмы «Весці а 20-й» на канале «Расія-1» Андрэй Кандрашоў.

Відэазапіс дыскусіі была размешчаны на канале форуму ў YouTube.

Пра падраздзяленне, якое перашкаджае дэзінфармацыі, вядучы распавёў, адказваючы на пытанне работніка аднаго з каналаў Ленінградскай вобласці, ці могуць федэральныя СМІ казаць няпраўду людзям, якія ім давяраюць. У прыклад малады чалавек прывёў фэйк, паказаны ў праграме «Спецыяльны карэспандэнт». У сюжэце гаворка ішла пра дзіцячую адукацыю ў Нарвегіі. Яго аўтар Яўген Папоў сцвярджаў, што нарвежскія дзеці вельмі рана даведваюцца пра гомасэксуалізм. Тэкст пацвярджаўся кадрамі пакоя, аблепленага выявамі аголеных мужчын. Пазней высветлілася, што паказаны ў эфіры ролік — падробка. У арыгінале на сцяне пакоя была вялікая налепка джыпа.

На гэта Кандрашоў адказаў, што «федэральныя СМІ абавязаныя казаць праўду свайму гледачу». Ён таксама растлумачыў, што каманда, якая падрыхтавала рэпартаж, не датычная да стварэння відэа: рэдактары, якія дапамагалі Папову збіраць матэрыял, прынялі за чыстую манету ужо гатовы фэйк з сеткі. Па словах Кандрашова, аўтар папрасіў прабачэння перад гледачамі за прадэманстраваную падробку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць