Полацкія прадпрымальнікі дамагліся ад мясцовых уладаў згоды правесці сустрэчу і абмеркаваць праблему ўмоў гандлю і масавых праверак ІП з боку кантралюючых органаў.
Як паведаміў БелаПАН старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, раніцай 17 кастрычніка прадпрымальнікі сустрэнуцца з намеснікам старшыні Полацкага райвыканкама Аляксандрам Каладынскім. «Яны збіраюцца прыйсці ўсім рынкам і разабрацца з гэтымі праверкамі. У іх адно патрабаванне — каб ім далі спакойна працаваць», — сказаў Шумчанка.
Як паведамлялася раней, больш як 500 прадпрымальнікаў Полацкага рынку (Віцебская вобласць) адказалі стыхійнай забастоўкай на масавыя праверкі супрацоўнікаў падатковых органаў і аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.
-
КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»
-
У продажы з’явілася пашыранае англамоўнае выданне кнігі Алеся Бяляцкага
-
«Хто праз вёску едзе — спыняецца, фатаграфуе». Беларуска расказала пра гісторыю векавога дрэва на сваёй сядзібе
Каментары