Эканоміка

На рынак пластыкавых картак Беларусі можа прыйсці American Express 

На картачны рынак Беларусі, імаверна, прыйдуць сістэма American Express і адна з азіяцкіх плацежных сістэм, сведчаць даныя Нацыянальнага банка. 

«З вялікай доляй імавернасці на эмісійны сегмент картачнага рынку Беларусі прыйдзе American Express — адпаведныя мерапрыемствы, скіраваныя на пачатак эмісіі картак гэтай сістэмы, ужо праводзяцца адным з беларускіх банкаў», — інфармуюць спецыялісты галоўнага банка краіны ў артыкуле, апублікаваным у часопісе «Банковский вестник» Нацбанка. 

Акрамя таго, чакаецца, што на беларускі рынак пластыкавых карт выйдзе адна з азіяцкіх плацежных сістэм. «Але гэта кітайская UnionPay ці японская JCB, будзе залежаць ад актыўнасці саміх сістэм, бо рынак гатовы да працы з імі, і першай выйдзе тая, якая прапаноўвае банкам найболей цікавыя ўмовы як з пункту гледжання цэнавых характарыстык, так і з пункту гледжання тэхналагічных рашэнняў», — адзначаюць прадстаўнікі Нацбанка. 

Цяпер эмітуюць пластыкавыя карткі міжнародных плацежных сістэм Visa і MasterCard, а таксама нацыянальнай плацежнай сістэмы «Белкарт». 

Паводле даных Нацыянальнага банка, на 1 ліпеня 2015 года ў абароце знаходзілася 12,26 млн. плацежных картак. Пры гэтым доля рублёвых картак склала 96,1%, валютных — 3,9%. Для параўнання: на 1 студзеня 2011 года ў абароце знаходзілася 9,95 млн. картак, у тым ліку 98,3% рублёвых, 1,7% валютных. 

На долю дэбетавых на 1 ліпеня прыпадала 98,4% плацежных картак, якія знаходзіліся ў абароце, на долю крэдытных — 1,6% картак. 

Трэба таксама адзначыць, што доля актыўных картак у Беларусі, гэта значыць тых, якімі карысталіся хаця б адзін раз за квартал, на 1 ліпеня 2015 года складала 63% ад агульнай колькасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Усе навіны →
Усе навіны

Выбары ў Каардынацыйную раду перанясуць амаль на дзень7

Трамп заявіў пра намер забраць узбагачаны ўран з Ірана1

Акцёр Сяргей Тоўсцікаў змагаецца з цяжкай хваробай1

«Вось я сваіх дзяцей вывез»: лідар «Народнай грамады» Вільскі ўпікнуў Бабарыку за сына ў турме17

«Мне пофіг. Штрафуйце мяне, я багаты». Турыст на Гаваях кінуў камень у рэдкага цюленя — мясцовыя жыхары не даравалі21

На самалёце Лукашэнкі прывезлі ў Маскву бульбу для Прыдыбайлы6

Колькасць войска Канады расце самымі хуткімі тэмпамі за 30 гадоў. Прычына не толькі ў Трампе1

Падсасонны расказаў, як беларускія спецслужбы падсылалі да яго агента4

Аляксей Хлястоў расказаў, што ў таксі працуе і яго сын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый14

Куды цяпер едуць вучыцца беларускія студэнты — топ краін і тэндэнцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць