Грамадства11

Мінгарвыканкам дазволіў акцыю у памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій у Лошыцы

Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне 8 лістапада традыцыйнай акцыі ў Лошыцы ў памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій, прымеркаванай да дня памінання продкаў «Дзяды». Пра гэта БелаПАН паведаміў намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Юрый Беленькі. 

Акцыя ў 2014 г., фота Радыё Свабода

Збор удзельнікаў акцыі будзе праходзіць з 12.00 да 12.30 каля палаца культуры «Лошыцкі». Затым, у 12.30, пачнецца шэсце да Лошыцкага яра, дзе каля памятнага знака ў гонар нявінна расстраляных з 13.30 да 15.00 адбудзецца мітынг. Заяўленая колькасць удзельнікаў акцыі — да 500 чалавек. 

На такім жа мітынгу ў Лошыцы ў 2011 годзе прагучала інфармацыя пра тое, што непадалёк ад месца расстрэлу рэпрэсаваных знаходзілася так званая «белая дача», дзе ў 1930-х змяшчалася спецкаманда НКУС. Туды дастаўлялі перабежчыкаў з Заходняй Беларусі, і ў Лошыцкім яры іх расстрэльвалі.

Паводле Зянона Пазняка, у Лошыцкім яры было расстраляна каля 10 тысяч чалавек. «Пасля таго як мы правялі раскопкі ў Курапатах, мы сабраліся правесці раскопкі і ў Лошыцкім яры. Даведаўшыся пра гэта, тагачасная камуністычная ўлада прыняла рашэнне засыпаць Лошыцкі яр, пабудаваць на гэтым месцы гаражы і заасфальтаваць тэрыторыю. Аднак нікому не ўдасца схавацца ад гістарычнай адказнасці», — звяртаўся тады ў лісце да ўдзельнікаў мітынгу Зянон Пазняк.

Каментары1

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ раскрылі дэталі іранскага плана з 10 пунктаў па перамір’і2

У Пінску прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў4

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га16

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну23

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць