Свет77

Кіраўнік польскага МЗС асудзіў курс Радаслава Сікорскага і раскрытыкаваў Усходняе Партнёрства

Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі. Фота PAP/Marcin Obara.

Праграма Усходняга Партнёрства пацярпела фіяска, бо не давала Украіне і іншым краінам перспектывы членства ў ЕС, заявіў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі 29 студзеня, адказваючы на пытанні ў Сойме.

На думку Вашчыкоўскага, Усходняе партнёрства не заслугоўвае высокай ацэнкі, бо праграма не давала краінам — Украіне, Беларусі, Малдове, Арменіі, Грузіі і Азербайджану — шанцу на ўступленне ў Еўрасаюз.

Праграма, на думку палітыка, адводзіла згаданым дзяржавам толькі ролю буфернай зоны паміж Расіяй і ЕС.

«Мы адкінулі гэтую канцэпцыю як няправільную. [Усходняе партнёрства] стварала для гэтых краін ілюзію, але не стварала перспектывы членства ў Еўрасаюзе. Палітыка, прынятая папярэднім урадам [партыі Грамадзянская платформа], скончылася катастрофай, бо Еўрамайдан паставіў яе пад пытанне».

Кіраўнік польскай дыпламатыі падкрэсліў, што людзі ў Кіеве ў 2013 годзе выйшлі на Майдан з жаданнем быць часткай ЕС, а не заставацца ў сенцах.

«Таму нельга назваць праграму паспяховай, яны [ўкраінцы] паставілі пад сумнеў менавіта Партнёрства і захацелі членства», — сказаў Вашчыкоўскі.

Міністр таксама раскрытыкаваў курс свайго папярэдніка Радаслава Сікорскага, які быў міністрам замежных спраў Польшчы ў 2007—2014 гг.

Вашчыкоўскі звярнуў увагу, што Сікорскі хацеў наблізіць Варшаву да цэнтра прыняцця рашэнняў у ЕС шляхам супрацоўніцтва з Германіяй, аднак гэты сцэнар не стаў рэальнасцю.

«Аказалася, што набліжаючыся да Германіі, мы не становімся суб'ектам, які рэалізуе еўрапейскую ўсходнюю палітыку. Ні ў «Нармандскім фармаце», створаным немцамі, ні ў «Мінскім» Польшчы не аказалася», — заявіў палітык.

Згодна з канцэпцыяй Вашчыкоўскага, Польшча цяпер не аддаляецца ад Нямеччыны, а папросту хоча быць бліжэйшай да Брытаніі і краін Вышаградскай чацвёркі.

Нагадаем, што Усходняе партнёрства — гэта праграма, накіраваная на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж ЕС і шасцю дзяржавамі Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказа, створаная ў 2009 годзе па ініцыятыве Польшчы і Швецыі.

29 студзеня міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі прэзентаваў у Сойме даклад аб сітуацыі і перспектывах развіцця польскай замежнай палітыкі. Вашчыкоўскі ў сваім выступе назваў Расію галоўнай пагрозай бяспецы Польшчы, звярнуў асаблівую ўвагу на іміграцыйны крызіс у Еўропе і жаданне Варшавы размясціць пастаянныя базы НАТА на сваёй тэрыторыі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць