Віцебскі распаўсюджвальнік незалежнай прэсы Барыс Хамайда аштрафаваны на 5 базавых велічынь (175 тысяч рублёў) за парушэньне правілаў гандлю друкаванымі выданьнямі.

Віцебскі распаўсюджвальнік незалежнай прэсы Барыс Хамайда аштрафаваны на 5 базавых велічынь (175 тысяч рублёў). Адміністратыўная камісія Чыгуначнага раёна Віцебска прызнала яго вінаватым у парушэнні правілаў гандлю друкаванымі выданнямі — распаўсюджванні недзяржаўных газет і часопісаў «у неўстаноўленым месцы».
14 красавіка Б.Хамайду каля «сіняга дома» затрымалі супрацоўнікі міліцыі. У Чыгуначным РАУСе ў яго канфіскавалі некалькі асобнікаў газет «Наша ніва» і «Народная воля». На пасяджэнне адміністратыўнай камісіі ён прыйсці не здолеў, бо быў хворы, аб чым паведаміў участковаму міліцыянеру. Пастанову аб вынясенні штрафу вынеслі без ягонай прысутнасці.
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары