Грамадства55

СК пацвердзіў факт расследавання крымінальнай справы за размяшчэнне публікацый на сайце 1863x.com

У Следчым камітэце Беларусі пацвердзілі наяўнасць крымінальнай справы па факце размяшчэння публікацый на сайце 1863x.com.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова, Следчым камітэтам распачата і расследуецца крымінальная справа па ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў) КК Беларусі.

Нагадаем, у канцы студзеня гэтага года з'явілася інфармацыя аб тым, што ананімны стваральнік сайта 1863x.com, вядомы пад нікам Джон Сільвер (Jhon Silver), затрыманы ў адным з гарадоў Расіі. Грамадскі актывіст Павел Юхневіч, асабіста з ім знаёмы, паведаміў, што пра затрыманне Джона Сільвера ён даведаўся ад яго жонкі, якой затрыманы паспеў патэлефанаваць. «Ён затрыманы дзесьці на тэрыторыі Расіі і чакае экстрадыцыі ў Беларусь. Пакуль гэтую інфармацыя (пра тое, у якім канкрэтна горадзе быў затрыманы) назваць не можам для яго жа бяспекі», - распавёў Юхневіч.

1 сакавіка Павел Юхневіч паведаміў БелаПАН, што Джон Сільвер ўсё яшчэ знаходзіцца ў Расіі.

«Пакуль новай інфармацыі няма, — сказаў Юхневіч. — Наколькі я разумею, з беларускага боку ўсе працэдурныя пытанні выкананы. Засталіся толькі дзеянні расійскага боку. Ён пакуль не экстрадаваны, сустракаўся з адвакатам там, адчувае сябе нармальна».

Юхневіч таксама ўдакладніў, што Джон Сільвер папрасіў не паведамляць, дзе канкрэтна ён знаходзіцца.

За што быў затрыманы стваральнік сайта і навошта ён паехаў у Расею, па-ранейшаму невядома. Па наяўнай інфармацыі, МУС Беларусі абвясціла яго ў вышук за парушэнне падпіскі аб нявыездзе.

Каментары5

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы23

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

У Telegram распаўсюджваецца вірус-траян Mamont, які пытаецца: «Гэта ты?»1

Карпенка заявіў, што ў ЦВК не паступіла ніводнай скаргі. Але гэта няпраўда

У Мінску хату прадалі за 620 тысяч даляраў. Гэта самая дарагая ўгода снежня

Масажыст стрыптыз-клуба ў Расіі арганізаваў банду, якая вымагала грошы ў расійскіх вайскоўцаў5

У Беларусі распрацавалі аэразоль для разумовай актыўнасці4

Упершыню беларус будзе гуляць у вышэйшым амерыканскім футбольным дывізіёне6

Сярэдні заробак вырас на 360 рублёў

Вы не паверыце, кім аказаўся «выпадковы» баяніст на вакзале, які спяваў пра Лукашэнку37

Трамп: Зяленскі не анёл. Ён не павінен быў дапусціць гэтай вайны23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы23

Хто павінен быць прэзідэнтам Беларусі ў пераходны перыяд? Разважаюць вядомыя беларусы

Галоўнае
Усе навіны →