Усяго патроху1313

Цукеркі з «Вершніцай» з'явіліся ў краме Symbal.by

Крама symbal.by выпусьціла на 8 сакавіка цукеркі ў абгортцы зь «Вершніцай» — «жаночай» вэрсіяй гербу «Пагоня», прыдуманай паэтам і музыкам Алесем Плоткам (першы эскіз выканала Ліза Пастушэнка). Раней падобную акцыю крама ладзіла на 23 лютага, калі прэзэнтавала цукеркі ў абгортцы з «Пагоняй».

Як і ў мінулы раз, пад абгорткай — звычайныя «сэрыйныя» цукеркі, «Алёнка» фабрыкі «Камунарка», апавядае Свабодзе кіраўнік крамы Павал Белавус: «Закруцілі ў іншую абгортку, рабілі ўручную, нічога складанага тут няма. Гэта ініцыятыва дзяўчыны, якая ў нас гандлюе. У нас так мала добрых пачуцьцяў апошнім часам, таму няма нічога дрэннага ў тым, каб у гэты дзень надагаць жанчынам, што яны прыгожыя і што іх любяць.

Думаю, што ў Беларусі ніхто не адзначае 8 Сакавіка як сьвята камунізму ці фэмінізму. Гэта дзень, калі жанчын віншуюць і дораць ім кветкі. Ня трэба быць зацятымі кансэрватарамі, якія не ўспрымаюць ніякіх сьвятаў, акрамя 25 сакавіка і Дня вайсковай славы.

Трэба жыць у тым асяродзьдзі, што склалася, і прывучаць яго да беларускіх каштоўнасьцяў. Можна пераасэнсоўваць такія сьвяты, як 8 сакавіка, — і дадаваць у іх нацыянальны кантэкст».

На Дзень Волі 25 сакавіка Павал Белавус зьбіраецца частаваць цукеркамі з «Пагоняй» і «Вершніцай» удзельнікаў сьвята.

Раней на 25 сакавіка Белавус з паплечнікамі плянавалі зладзіць музычны фэстываль у Палацы спорту, але ўлады не дазволілі яго праводзіць праз уцечку этыленгліколю.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі аўтобус пакаціўся з прыпынку і знёс ліхтар. Той упаў на два аўтамабілі

«Армія з уотсапа». Як рывок агітацыі праз сацсеткі дапамог Лулу да Сілве вырваць перамогу ў Бразіліі6

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць