Лёлік Ушкін. Левым вокам55

Запіскі псыхіятра

Уразіла тырада палатніка Здановіча пра тое, што з‑за аматараў тарашкевіцы сярод беларусаў ходзіць страшэнная хвароба ‑‑ жах перад роднай мовай. Цікава як яе лечаць? Фэльетон Лёліка Ушкіна.

Уразіла тырада палатніка Здановіча пра тое, што з‑за аматараў тарашкевіцы сярод беларусаў ходзіць страшэнная хвароба ‑‑ жах перад роднай мовай. Цікава як яе лечаць?

***

Маё начное дзяжурства ў псыхіятрычным аддзяленьні падыходзіла да канца. Звычайнае дзяжурства. Пару выклікаў тых, за кім сочаць іншаплянэцяне, і адзін ‑‑ да пэнсіянэра, які паехаў на тэленавінах і вырашыў, што ён «малодшанькі», пастаянна паўтараючы: "Тата, а чаму гэты блін халодны?".

Раптам тэлефон на стале нечакана пачаў кілбасіцца і званіць.

‑‑ Алё, гэта псыхіятрычнае аддзяленьне? — спытаў устрывожаны мужчына.

‑ Так, ‑‑ дзелавіта адказаў я. ‑‑ Што здарылася?

‑‑ Хутчэй прыяжджайце. У нашага сябры нейкі псыхоз. Ён усяго баіцца!

‑‑ Хто такі? Апішыце прыметы хваробы.

‑‑ Значыцца, завуць Аляксей. 18 гадоў. Беспрацоўны. Ну, як гэта можна апісаць: яму становіцца вельмі страшна, асабліва, калі зь ім нехта гаворыць, або ён сам гаворыць…

У мяне адразу пачаўся мазгавы штурм наконт магчымага дыягназу. Здаецца, што гэта быў не энурэз. Тады што?

‑‑ Калі ласка, прачытайце яму нешта зь беларускай клясыкі. Напрыклад, «Хлопчык і лётчык», або напейце нешта з рэпертуару «Песьняроў».

У слухаўцы было чутна як суразмоўца спрабуе прагарланіць нешта на матыў «Касіў Ясь…».

Адразу вушы рэзнуў жудасны енк. Гэта быў голас іншага чалавека, відавочна не выканаўцы.

‑‑ Доктар, доктар, ‑‑ зноў на сувязі быў ранейшы суразмоўца. ‑‑ Лёша здаецца цалкам шызануўся.

На гэты момант у мяне ўжо не было сумневаў наконт вірусу, які падчапіў Лёша. Тыповы выпадак моўнай фобіі.

Празь пяць хвілін наша «хуткая» ляцела да пацыента, пужаючы аматараў ранкавага апахмелу мігалкай і сырэнай.

Моўная фобія, ‑‑ думаў я дарогай. Страшэнная хвароба . Пераносчыкі ‑‑ мікраскапічная апазыцыя, якая кажа пра неабходнасьць вяртаньня да клясычнага правапісу. У выніку ў звычайнага беларуса пачынаецца жах перад беларускай мовай. Калі ён чуе яе, або нават сам гаварыць, у яго ўзьнікаюць жахлівыя фантазіі.

Мае думкі перарваў шафёр: «Прыехалі, доктар».

Я хуценька падняўся па лесьвіцы. Пасярод пакою сядзеў маладзён і глядзеў на мяне. У яго вачах быў напісаны жах.

‑‑ Хау а ю? ‑‑ спытаў я . (З хворымі на моўную фобію трэба размаўляць на нейкай замежнай мове каб яны не пачулі родную мову ‑‑ прычыну жахаў).

‑‑ Доктар, у мяне а‑а‑а‑а —атам. Мне страшна. Я баюся.

Прычынай прыступу фобіі былі словы «у мяне», «я баюся» і г. д.

‑‑ Інгліш, пліз, ‑‑ патрабаваў я.

Лёша зразумеў, што ангельская не выклікае ў яго спазмаў: Окэй! Хэлп мі! Хелп мі, сэр!

‑‑ Ай хэлп ю. Ю гоу вэры гуд клініка наў, — звычайна ў такіх сытуацыях лепш ізаляваць хворага на нейкі час каб зь яго памяці зьнікла згадка пра існаваньне клясычнага правапісу.

‑‑ Ай ду іт. О, доктар, сэнк ю!

Але штосьці мяне ў ім насьцярожыла. Я дастаў загадзя падрыхтаваныя карткі.

‑‑ Рыд іт, пліз. — і паказаў яму картку з надпісам «Diamond»

‑‑ «Дзімон», ‑‑ ня ўбачыўшы падвоху прачытаў пацыент. У яго вымаўленьні яўна чулася беларускае дзеканьне. І не выклікала прыпадку. Перада мною быў сымулянт, які вырашыў «закасіць» ад войска, прыкінуўшыся ахвярай моўнай фобіі.

Заставалася толькі прачытаць яму інструкцыю пра тое, што «касіць» ‑‑ дрэнна, а войска ‑‑ сакральны абавязак беларуса, тым больш, калі на двары такая напружаная міжнародная абстаноўка… Гора‑псых тупа ківаў галавою.

Калі я сыходзіў то пачуў як Лёша казаў сябруку: «Я ж гаварыў, давай па шызафрэніі касіць, кшталту я ‑‑ нацыянальная бібліятэка. А ты ўсё «моўная фобія», «моўная фобія». Шыза ‑‑ гэта быў бы вярняк! У мяне брат касіў. Эх, ты!»

Я паехаў спаць. Маё дзяжурства скончылася.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Усе навіны →
Усе навіны

Былому кіраўніку Офіса Зяленскага Ермаку выставілі падазрэнне ў карупцыі6

Вінаградаў расклаў па паліцах: што ў зняволенні рабіць нармальна, а што — ненармальна2

Калісьці магутную кампанію «ЛадаГарант» прызналі банкрутам

Расіяне кожны квартал набываюць у Мінску 140—145 кватэр. Гэта многа ці мала?20

Трамп хоча зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам ЗША12

Кароль Малайзіі вярнуўся дахаты з пуцінскага парада з расійскім лімузінам3

У адным з самалётаў «Белавія» адзін з пасажыраў закурыў падчас рэйса. У аэрапорце яго чакалі сілавікі4

Ці варта купляць закінутую хату за адну базавую і колькі гэта каштуе насамрэч? Вось што расказваюць людзі9

Anthropic: Claude шантажуе, таму што вы ўсе занадта шмат пішаце пра «злы» ШІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць