Грамадства55

Біёлаг: Варварскую абрэзку дрэў у Мінску трэба спыніць

Амаладжальная абрэзка дрэў, якую праводзяць у Мінску, пагібельная для раслін, лічыць вядучы навуковы супрацоўнік сектара маніторынгу расліннага свету Інстытута эксперыментальнай батанікі імя. В.Ф.Купрэвіча, кандыдат біялагічных навук Ірына Вазнячук.

«На думку ўсіх маіх калег, палова дрэў, якія былі абрэзаныя, пасля будзе выдаленая», — заявіла яна 10 чэрвеня падчас круглага стала «Канцэпцыя і азеляненне горада Мінска». Вазнячук прывяла прыклад з абрэзкай 53 дрэў вакол сувораўскага вучылішча, дзе ўжо праз год было выдаленае пяць з іх, стан яшчэ двух на стадыі аварыйнасці.

«Калі ўжо абрэзка была праведзеная, то праз год-тры трэба вярнуцца да гэтага дрэва і займацца ім — фармаваць крону, а гэтага ніхто не робіць, — адзначыла навуковы супрацоўнік. — У выніку мы ствараем аварыйнае дрэва, якое потым за нашы ж грошы выдаляем».

Некалькі гадоў таму ў краіне было скасаванае ліцэнзаванне дзейнасці па абрэзванні дрэў, таму цяпер гэтым можа займацца любая арганізацыя, чые супрацоўнікі «ўмеюць трымаць у руках пілу», што сёння і адбываецца, сказала біёлаг. Акрамя таго, яна падкрэсліла, што ў Беларусі няма афіцыйных правілаў і механізму правядзення абрэзкі, існуюць толькі рэкамендацыі.

Вазнячук зазначыла, што ў горадзе праводзяць самае прымітыўнае і таннае абрэзванне і праводзіцца яно не спецыялістамі. На яе думку, такое абрэзванне можа мець толькі адну, ніяк не звязаную з дрэвамі, мэту — «асваенне сродкаў, выдаткаваных на ўтрыманне зялёных насаджэнняў, гэта значыць нашых сродкаў». Гэтыя сродкі лепш перанакіраваць на абнаўленне ў дварах зялёных пасадак, у якім горад мае патрэбу, лічыць навуковы супрацоўнік.

Варварскую абрэзку дрэў неабходна спыніць, заявіла біёлаг. Для гэтага, лічыць яна, неабходна распрацаваць правілы правядзення абрэзвання і правесці эканамічныя разлікі. «Эканамісты павінны падлічыць выдаткі на працы па абрэзцы, затым, колькі ў будучыні будзе выдаткавана на фарміраванне крон або выдаленне аварыйных дрэў, а таксама падлічыць экалагічныя страты. Таму што тры гады пасля абрэзкі дрэва не выконвае свае экалагічныя функцыі. Акрамя таго, пытанне, наколькі гэтыя абрэзкі з'яўляюцца амаладжальнымі, вельмі спрэчнае», — сказала Вазнячук.

На думку інжынера лесу, актывіста кампаніі «Гарадскі ляснічы» Ігара Корзуна, калі не распрацаваць і не прыняць правілы абрэзвання дрэў сёлета, то восенню і вясной сітуацыя з некарэктнай абрэзкай паўторыцца.

З гэтай мэтай цяпер на сайце petitions.by размешчаная петыцыя да вышэйшых органаў улады «Спынім варварскую абрэзку дрэў у гарадах Беларусі». Як адзначыў кіраўнік праекта Уладзімір Канавалкін, гэта самая паспяховая петыцыя з усіх, якія ствараліся на сайце. За месяц пад ёй падпісалася амаль тысяча чалавек. Паводле слоў Канавалкіна, час збору подпісаў сканчаецца 11 чэрвеня, але, магчыма, тэрміны будуць падоўжаныя.

Чытайце таксама: Гарадскі ляснічы Ігар Корзун: Што рабіць, калі да вас у двор прыязджаюць таварышы з бензапіламі?

Каментары5

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Сінгапуры школьнікаў за булінг будуць лупцаваць розгамі12

У Мінску адбыўся абвал у жылым доме6

Марыя Калеснікава засвяцілася на акцыі пратэсту Pussy Riot і Femen супраць удзелу Расіі ў Венецыянскім біенале ФОТАФАКТ15

«Мы абралі шлях дэмакратызацыі, яны — крыху іншы». У Арменіі адрэагавалі на ноту беларускага МЗС6

Удараў УСУ па аб'ектах у глыбіні Расіі і прыфрантавой зоне стала больш. Як Украіна вырвалася наперад у тэхналагічнай гонцы?5

Прызналі «экстрэмісцкай» старонку памерлага палітвязня Алеся Пушкіна8

КНДР прыбрала са сваёй канстытуцыі пункт аб аб'яднанні з Паўднёвай Карэяй4

Звольнілі намесніка начальніка Генштаба1

Памёр заснавальнік CNN Тэд Цёрнер1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны3

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць