Эканоміка3333

Каб пакласці 2 рублі на тэлефон, давядзецца аддаць Беларусбанку 1 рубель камісіі: падрабязней пра новаўвядзенне

Вечарам 18 ліпеня прэс-служба Беларусбанка паведаміла, што ад 1 жніўня ў банку ўводзяць камісійны збор у памеры Br 1 за ўсе наяўныя плацяжы. Разбіраемся, што гэта азначае ў рэальнасці.

За што будуць браць 1 новы рубель?

Фактычна, за адзін падыход да касавага акенца. Ад 1 жніўня, калі вы захочаце аплаціць нейкія паслугі ў касах Беларусбанка, давядзецца да агульнай сумы дадаць адзін рубель. Пры гэтым няважна, адзін у вас рахунак, альбо адразу дзесяць. У абодвух выпадках банк папросіць у вас адзін рубель камісіі і не больш.

Ці возьмуць камісію, калі я захачу пакласці ўсяго два рублі на рахунак мабільніка?

Так, возьмуць: касіру Беларусбанка давядзецца аддаць не два, а тры рублі. «Памер збору фіксаваны і не залежыць ад сумы плацяжу. У выпадку, які вы называеце, я б параіла скарыстацца тэрміналам самаабслугоўвання», — гавораць у прэс-службе Беларусбанка.

Што з тэрміналамі?

Тут усё нармальна і па-ранейшаму. Яны не будуць браць у вас камісію. Таму калі хочаце эканоміць і раней не карысталіся гэтымі дзіўнымі штуковінамі — самы час навучыцца.

Ці давядзецца аддаваць рубель, калі я захачу памяняць валюту?

Не. Камісію Беларусбанк збіраецца браць толькі за прыём плацяжоў, таму калі вы захочаце абмяняць рублі на еўра альбо еўра на рублі, ніхто ваш адзін рубель сабе не забярэ.

Якія яшчэ ёсць выключэнні?

Выключэнняў даволі шмат. Камісія не будзе забірацца, калі вы захочаце перавесці грошы на дабрачыннасць, заплаціць па крэдыце, узятым у Беларусбанку, правесці плацеж праз касіра з дапамогай уласнай банкаўскай карткі. Таксама вызваленыя ад рублёвай камісіі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Не возьмуць з вас рубля і тады, калі вы захочаце папоўніць свой уласны рахунак.

Куды пойдуць грошы?

На дабрачыннасць. Гэта ўсё, што вядома на дадзены момант. У Беларусбанку Еўрарадыё паведамілі, што больш канкрэтна пакуль не могуць сказаць. Усё будзе залежаць ад сабранай сумы. «А раптам зараз усе захочуць эканоміць і навучацца карыстацца тэрміналамі і інтэрнэт-банкінгам?» — гавораць там. Аднак у адваротным выпадку ўсе сабраныя грошы будуць накіраваныя на дабрачынныя мэты пасля кансультацыі з Міністэрствам сацыяльнай абароны.

Навошта ўсё гэта?

У Беларусбанку Еўрарадыё тлумачаць, што і так амаль апошнімі пайшлі на такі крок: «Толькі Белаграпрамбанк застаўся, усе даўно перайшлі на збор камісіі». Няцяжка таксама здагадацца, што такім чынам банкі спрабуюць абараніцца ад вялізных чэргаў ахвочых аплаціць камунальныя плацяжы. Магчыма, цяпер людзі насамрэч будуць вучыцца карыстацца іншымі метадамі аплаты.

Ці законныя такія крокі банкаў?

З такім пытаннем звяртаемся да прэс-сакратара Нацыянальнага банка Аляксандра Цімашэнкі. Ён пацвярджае: гэта законны крок. Усе беларускія банкі могуць самастойна вызначаць памер камісіі, якую будуць збіраць за правядзенне плацежных аперацый.

Каментары33

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі10

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць