Грамадства

У Мінскім метрапалітэне створаны сітуацыйны цэнтр

У сталічным метро створаны сітуацыйны цэнтр, паведаміў на прэс-канферэнцыі 26 ліпеня намеснік дырэктара па эксплуатацыі дзяржпрадпрыемства «Мінскі метрапалітэн» Андрэй Міхайлоўскі.

У цэнтр набраны штат супрацоўнікаў, і ўжо кругласутачна дзяжураць работнікі. «Яны ўзаемадзейнічаюць з тэхнічнымі службамі метрапалітэна, збіраюць інфармацыю і пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый працуюць з гарадскімі службамі, у тым ліку аварыйна-выратавальнымі, транспартнымі, МНС і сілавымі ведамствамі ў залежнасці ад выпадку», — сказаў Міхайлоўскі.

Ён паведаміў, што зараз ажыццяўляецца мантаж і наладка закупленага ў красавіку абсталявання для сітуацыйнага цэнтра. «Ужо сёння на манітор можна вывесці выяву з любой відэакамеры на любой станцыі, паглядзець сітуацыю як з пасажырапатокам, так і НЗ. Сістэма працуе, людзі працуюць, і гэта сябе апраўдвае», — адзначыў намеснік дырэктара.

Наладжаная праца надглядных зон у вестыбюлях станцый. «Зоны надгляду створаныя на ўсіх станцыях метрапалітэна, і іх дастаткова, улічваючы, што мы робім надгляд пасажыраў выбарачна. Інспектары службы бяспекі праходзяць адпаведнае навучанне, яны здольныя вызначаць менавіта тых пасажыраў, якіх неабходна накіраваць на гэты надгляд. У прынцыпе прапускная здольнасць зон надгляду адпавядае патрабаванням бяспекі», — дадаў Міхайлоўскі.

Ён паведаміў, што паводле вынікаў першага паўгоддзя мінскім метро перавезена 147,3 млн. пасажыраў, у тым ліку 85,5 млн. — на першай лініі, 61,8 млн. — на другой. Удзельная вага метро ў перавозках гарадскога транспарту склала 39,4%. Самымі запатрабаванымі станцыямі з'яўляюцца «Плошча Леніна» (62,1 тыс. пасажыраў на дзень), «Плошча Якуба Коласа» (51,1 тыс.), «Уручча» (68,1 тыс.), «Каменная Горка» (60, 6 тыс.), «Няміга» (35,1 тыс.).

Што да формы аплаты, то з дапамогай жэтонаў праезд аплацілі 36,4% пасажыраў, бескантактных смарт-карт «Мінсктранса» — 42,4%, праязных на метрапалітэн — 10,4%, СМС-білетаў — менш за 0,1%, бясплатным праездам скарысталіся 10,7%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?17

«Быў у прыгнечаным стане». Што вядома пра 41‑гадовага мужчыну, якога шукаюць ужо пяты дзень4

Балгарыя выменяла ў Грэцыі парэшткі свайго сярэднявечнага цара3

На расійскіх сілавікоў у канвойным вагоне на Каўказе напаў наркагандляр, якому пагражала пажыццёвае зняволенне. Яго забілі

У «Мінск-Свеце» з'явяцца вялікі парк і тысячы новых парковачных месцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву2

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць