Грамадства11

«Беларускі партызан»: Юрыя Чыжа выпусцілі пад хатні арышт?

Сайт «Беларускі партызан» выказаў меркаванне, што вядомага бізнэсоўца Юрыя Чыжа выпусцілі з СІЗА КДБ пад хатні арышт. Пра гэта кажуць людзі, якія шмат гадоў адпрацавалі ў судовай сістэме.

Эксперты «Беларускага партызана» прыйшлі да такой высновы, прааналізаваўшы з'яўленне сведкаў на судзе былога саўладальніка «Трайпла» Уладзіміра Япрынцава і яго сына Казбека.

Напрыклад, былога начальніка юрыдычнага аддзела кампаніі Дзмітрыя Ярмака, арыштаванага разам з Чыжом, у залу пасяджэнняў ўвялі ў кайданках і пад канвоем. Такія правілы дзейнічаюць для арыштаваных.

Але Юрый Чыж у зале суда знаходзіўся без кайданкоў і не пад канвоем. У суд яго дастаўляюць не праз службовы двор, прызначаны для машын, якія прыязджаюць з ізалятара. Эксперты заяўляюць, што кіраўнік «Трайпла» прыходзіць на судовы працэс так, як з'яўляюцца людзі, якія знаходзяцца пад хатнім арыштам.

Варта адзначыць, што афіцыйных паведамленняў пра змену меры стрымання Юрыю Чыжу не было.

Бізнэсоўца затрымалі 11 сакавіка. Яго падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Пентагон заклікаў краіны Балтыі змякчыць рыторыку адносна Расіі10

Лукашэнка заявіў, што Беларусь у час пандэміі выратавалася, пайшоўшы сваім шляхам13

На аўтабане ў Германіі ў беларускай фуры лопнула шына — пашкоджаны 12 аўтамабіляў

Затораў у Мінску стане меней? Па другім кальцы пракладуць аптычную магістраль для святлафораў

Украінскі Дняпро ў выніку расійскай атакі застаўся без электрычнасці

Беларусы правялі памятныя акцыі ў Ноч расстраляных паэтаў ФОТЫ

У Мінску адкрылі новую Гарадскую інфекцыйную бальніцу8

Плітачнік з Гродна лазіў у чужыя кватэры, а потым палез ва Украіну — запісаўся ў «Чорныя ваўкі» Пуціна3

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў ДТЗ сёння ноччу ў Лельчыцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць