Эканоміка77

Мінэнерга РФ: Расія і Беларусь дамовіліся пра цану на газ па ранейшай формуле

ria.ru

Расія і Беларусь дасягнулі кампрамісу па цане на газ. Пра гэта ў эфіры тэлеканала «Расія 24» заявіў кіраўнік Мінэнерга РФ Аляксандр Новак.

«Што тычыцца сітуацыі па запазычанасці за газ, якая ўзнікла ў гэтым годзе, цяпер магу сказаць, што мы знайшлі рашэнне. Усе ўмовы агавораныя, ключавая з гэтых умоваў - што ўсе запазычанасці будуць пагашаны, і газ будзе аплачвацца па цане ў адпаведнасці з пагадненнем па формуле, якая дзейнічала да гэтага часу».

***

Беларусь з пачатку года вядзе перамовы з Расіяй аб зніжэнні цэн на газ. Пры гэтым з ліпеня Расія больш чым на траціну скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь, рэагуючы на існуючую, з пункту гледжання расійскага боку, недаплату за пастаўлены прыродны газ.

Мінск настойваў на зніжэнні цаны на расійскі газ з $132 да $73 за 1 тыс. кубаметраў і патрабаваў ад Расіі пераходу да роўнадаходных цэнаў на газ, а таксама не прызнаваў наяўнасць доўгу за пастаўкі з пачатку 2016 года.

Як паведамляў 11 кастрычніка міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык, сума недаплаты Беларусі за пастаўлены Расіяй газ складае $ 281 млн. Паводле яго слоў, беларускі бок падпісаў з Расіяй пратакол па нафтагазавым пытанні, які дазволіць прыняць рашэнні на аснове кампрамісу. Па словах міністра, да 20 кастрычніка 2016 года. Беларусь разлічыцца з Расіяй па недаплаце за пастаўлены газ. У сваю чаргу, Расія адновіць у поўным аб'ёме пастаўкі нафты ў Беларусь.

Патупчык таксама паведамляў, што цана расійскага газу для Беларусі да канца года на мяжы складзе $ 132 за 1 тыс. кубаметраў.

Каментары7

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць