Усяго патроху2020

Чаму розгаласная споведзь «кіроўцы чыноўніцкай дачкі» — фэйк

Сайт kyky.org знайшоў гераіню, якая ўладкавалася кіроўцам да дачкі чыноўніцы, і апублікаваў яе маналог-споведзь.

Коратка перакажам гісторыю. Шматдзетная маці шукала праз інтэрнэт працу кіроўцам. Ёй пазваніла чыноўніца і наняла вазіць сваю дачку Кацярыну ва ўніверсітэт. Спачатку гераіня артыкула працавала камфортна, але з цягам часу Кацярына стала ўсё больш нахабнічаць. Урэшце кіроўца звольнілася, і цяпер шукае звычайную працу.

Ілюстратыўнае фота з Куку.org.

Гісторыя выглядае прыдуманай, і гэта праяўляецца як у дробных фактах, так і агульным пасыле.

Паводле артыкула-споведзі, дачка чыноўніцы ў студзені лятала ў Куршавель, у маі — на (менавіта «на», а не «ў» — «НН») Сан-Себасцьян, а ў верасні — у Дубай. Адкінем той факт, што Сан-Себасцьянскі фестываль праводзіцца ў верасні, а не маі.

Галоўнае іншае — беларускія чыноўнікі, пры ўсіх сваіх плюсах і мінусах, ніколі не былі заўважаныя ў паказной раскошы. Дзеці прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова лятаюць на адпачынак у Барселону лаўкостамі!

Зачэпка ў артыкуле — жанчына-чыноўніца, якая жыве ў доме ў прэстыжным пасёлку. Элітнае жыллё у Мінску і вакол яго бывае двух відаў. Альбо гэта нешта накшталт Драздоў, дзе дарагая зямля выдзяляецца пад катэджы бясплатна. Але спіс жыхароў тут абмежаваны, жанчын-чыноўніц можна перабраць па пальцах.

Іншы варыянт — пасёлкі бізнэсоўцаў накшталт Мар’яліва, Раўбічаў і гэтак далей. Там людзі будуюцца за ўласныя грошы, выкупляючы зямлю і катэджы па рынкавай цане. Цяпер гэта мінімум $500—800 тысяч, раней было танней, але ў любым разе непараўнальна з міністэрскімі заробкамі.

Ніводная беларуская топ-чыноўніца не прыйшла ва ўладу з уласнага бізнэсу. Усе яны не маюць такога стартавага капіталу, каб набыць дом і не баяцца падатковай з дзяржкантролем.

Давайце пяройдзем да персаналій, разглядаем толькі топ-чыноўніц, бо ў начальніц упраўленняў міністэрстваў не хопіць заробку ўтрымліваць абслугу.

Віцэ-прэм’ерка Наталля Качанава мае дзвюх дачок, але яны замужам і да апошняга часу жылі ў Полацку ці Наваполацку. Чыноўніца толькі пачынае будаўніцтва свайго дома. Да таго ж падзеі артыкула нібыта адбываліся некалькі гадоў таму, а Качанава пераехала ў Мінск толькі ў самым канцы 2014 года.

У намесніцы старшыні Савета Рэспублікі, колішняга міністра працы Марыяны Шчоткінай ёсць толькі сын, дый дабудаванага дома яшчэ няма.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына таксама гадуе сына. Такі ж склад сям’і і ў былой памочніцы прэзідэнта Наталлі Пяткевіч. А вось у намесніцы кіраўніцтва справамі прэзідэнта Надзеі Каткавец — згадаем і яе! — чацвёра сыноў.

Хто яшчэ з жанчын пры ўладзе? Міністр інфармацыі Лілія Ананіч мае, апроч сына, яшчэ і дачку, але тая жыве з мужам і дзецьмі ў Маскве.

Абедзве дачкі былой старшыні Нацбанка Надзеі Ермаковай ужо даўно не студэнткі.

Адмятаем і кандыдатуру кіраўніцы Беларускай калійнай кампаніі Алены Кудравец, якая яшчэ толькі дабудоўваецца ў Мінску.

Асабістыя доктаркі Аляксандра Лукашэнкі таксама не падыходзяць пад апісанне, хоць яны ў любым разе не чыноўніцы. У Ірыны Абельскай сыны, а Святлана Канашэнка занадта маладая, каб некалькі гадоў таму мець дачку-студэнтку.

У чым сутнасць лукашэнкаўскай сістэмы матывацыі чыноўнікаў, якую не зразумела аўтарка Куку.орг? У адрозненне ад Расіі, даброты выдаюцца не грашыма, а паслугамі і нерухомасцю. Любы топ-чыноўнік мае элітны катэдж, выдатнае медыцынскае абслугоўванне, гарантыі на бязбеднае жыццё, калі застаецца ў сістэме. Але ён не мае на лецішчы склада з грашыма! І нават калі ўмоўнаму міністру ўдалося стварыць такі склад даляраў патаемна, ён ні ў якім разе не будзе дэманстраваць раскошу, каб не прыцягнуць увагу.

Каментары20

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Пінску прадалі кватэру былога суддзі, які адмовіўся судзіць пратэстоўцаў4

«Лукашэнка такі: Назарбаеў кажа, што трэба сыходзіць, а я не бачу пераемнікаў». Семчанка — пра сустрэчу з Лукашэнкам летам 2020‑га16

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну23

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць50

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць