Грамадства2222

БРСМ разлічвае на льготы для сваіх валанцёраў пры паступленні ў ВНУ

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі разлічвае на льготы для валанцёраў арганізацыі пры паступленні ў ВНУ, паведаміла сакратар ЦК ГА «БРСМ» Вікторыя Мяннанава 2 снежня ў Мінску на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню валанцёраў (5 снежня).

Паводле яе слоў, БРСМ раней звярнуўся ў Мінадукацыі з прапановай даць пры іншых роўных ільготы пры паступленні ў ВНУ на спецыяльнасці сацыяльнай накіраванасці валанцёрам, якія маюць асабістую кніжку валанцёра. Такіх людзей у Беларусі каля пяці тысяч, а ўсяго ў валанцёрскім руху БРСМ занята прыкладна 34 тысяч чалавек.

«Паводле нашай інфармацыі, прапановы ўнесеныя ў праект указа прэзідэнта, які зацвярджае правілы паступлення ў ВНУ», — сказала Мяннанава.

Начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная пацвердзіла, што ведамства рыхтуе праект указа кіраўніка дзяржавы, які зацвярджае правілы паступлення ў ВНУ, але ў новых правілах прыёму ў ВНУ, па якіх абітурыенты будуць паступаць у 2017 годзе, ільгот для валанцёраў БРСМ не будзе.

Актуальная рэдакцыя правілаў прыёму ў ВНУ дзейнічае з 2014 года, калі ў краіне адмянілі асобны конкурс для выпускнікоў сельскіх і гарадскіх устаноў адукацыі. Цяпер БРСМ, па сутнасці, ініцыюе ўвядзенне новай ільготы, якая будзе засноўвацца не на паспяховасці, а на прыналежнасці да пэўнай грамадскай арганізацыі і ўдзеле ў яе праектах.

Намеснік генеральнага сакратара Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Іна Лемяшэўская выказала меркаванне, што ў выпадку разгляду пытання аб ільготах валанцёрам пры паступленні ў ВНУ неабходна даць іх і прадстаўнікам іншых арганізацый.

«На мой погляд, — сказала яна, — калі мы гаворым пра сацыяльную значнасць дзейнасці валанцёраў у цэлым, то не павінны абмяжоўвацца прэферэнцыямі членам нейкай адной арганізацыі. Для ўсіх валанцёраў неабходна таксама разгледзець пытанне аб захаванні заработнай платы па асноўным месцы працы, калі валанцёр дапамагае людзям падчас надзвычайных сітуацый. Любыя нарматыўныя дакументы, якія закранаюць гэтую дзейнасць, неабходна шырока абмяркоўваць на ўзроўні розных ведамстваў і грамадскіх арганізацый».

Разам з тым Лемяшэўская адзначыла, што для любой арганізацыі з'яўляецца вельмі адказным арганізаваць улік валанцёраў і выдачу дакументаў, якія пацвярджалі б удзел у дзейнасці руху.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС5

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела12

Камандуючы НАТА не гаварыў пра ўдары па Беларусі ў выпадку нападу Расіі з яе тэрыторыі. Гэта агучвалася ў ранейшай стратэгіі15

Што зменіцца для беларусаў пасля падпісання новага міграцыйнага пагаднення з Расіяй2

10 000 км за тры тыдні. Беларусы адправіліся ў Турцыю на аўто: што ўбачылі і колькі патрацілі?1

Аўтар «Балады аб дыктатару» цяпер адпачывае ў Парыжы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць