Грамадства1515

Пісьменнікі і беларусы замежжа пратэстуюць супраць «Справы 26-ці»

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Саюз беларускіх пісьменнікаў пратэстуюць супраць палітычнага пераследу грамадскіх актывістаў.

Пасля перыяду ўяўнай лібералізацыі і пачатку доўгачаканага дыялогу з дэмакратычнымі краінамі беларуская ўлада зноў пачала прымяняць гвалт у адносінах да мірных дэманстрантаў, грамадскіх актывістаў, дзеячаў культуры, практыкаваць арышты і збіццё ўдзельнікаў негвалтоўнага супраціву.

Сістэмны эканамічны крызіс, у якім сёння знаходзіцца Беларусь, а таксама шэраг непапулярных заканадаўчых захадаў з боку дзяржавы, самы спрэчны з якіх — Дэкрэт №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства», спарадзілі грамадскае напружанне, вынікам якога сталіся лютаўскія і сакавіцкія масавыя мірныя акцыі па ўсёй краіне.

Адказам з боку дзяржавы на такую рэакцыю грамадства, гарантаваную Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, сталі каля тысячы затрыманых, сотні асуджаных паводле адміністратыўных артыкулаў — у асноўным актывісты недзяржаўных грамадскіх арганізацый і журналісты.

Нечуваныя па сваіх маштабах і жорсткасці рэпрэсіі займелі працяг у фабрыкаванні крымінальнай справы па артыкуле «Арганізацыя масавых беспарадкаў» (КК РБ, арт. 293, ч.3) у дачыненні да 26 грамадзянаў, сярод якіх апынуліся палітыкі, грамадскія актывісты, распаўсюднікі беларускай кнігі, а таксама шараговыя грамадзяне. Усе яны былі затрыманыя прэвентыўна і не мелі ніякага дачынення да арганізацыі і правядзення ні папярэдніх акцый пратэсту, ні святкавання Дня Волі, што ладзілася 25 сакавіка.

Затрыманні па справе 26-ці праводзіліся гвалтоўна і нагадвалі выкраданні людзей невядомымі асобамі ў цывільным. Сваякі і адвакаты некалькі сутак не мелі інфармацыі пра месцазнаходжанне зняволеных, іх стан здароўя і прычыны арышту. Цяпер 26 затрыманым інкрымінуецца падрыхтоўка і навучанне асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, за што ім пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення. Перакананыя, што ўзбуджаная адносна іх крымінальная справа носіць выключна палітычны характар, з’яўляецца бяздоказнай і мае адзіную мэту — запалохаць грамадства і адцягнуць увагу ад сацыяльна-эканамічных праблем у краіне.

МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»» і грамадскае аб’яднанне «Саюз беларускіх пісьменнікаў» выказваюць абурэнне хваляй палітычных рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасці.

Патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць рэпрэсіі, неадкладна вызваліць усіх зняволеных і зняць несправядлівыя абвінавачанні, а таксама прыцягнуць да адказнасці тых службовых асобаў, якія парушаюць канстытуцыйныя правы грамадзян.

Заклікаем беларускае грамадства ў краіне і за яе межамі да праяўлення салідарнасці з затрыманымі і іх сем’ямі.

Заклікаем міжнародную грамадзянскую супольнасць і кіруючыя органы дэмакратычных краін свету рашуча адрэагаваць на рэпрэсіі супраць грамадзянаў Беларусі і запатрабаваць ад беларускага кіраўніцтва забеспячэння правоў чалавека і выканання нормаў законнасці.

Выказванне грамадзянскай пазіцыі і патрыятызм не з’яўляюцца злачынствам.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць