Меркаванні66

Выяжджаць ці не выяжджаць?

Ужо 10 гадоў я на эміграцыі. Я зьехаў з Польшчы ў Чэхію ў 1998 г., сям’я далучылася да мяне годам пазьней. Піша Ян Максімюк.

Ужо 10 гадоў я на эміграцыі. Я зьехаў з Польшчы ў Чэхію ў 1998 г., сям’я далучылася да мяне годам пазьней. Піша Ян Максімюк.

Галоўны матыў выезду быў эканамічны — хацелася паправіць матэрыяльнае становішча сям’і. Але я ня думаю, што 10 гадоў таму я пераехаў бы ў Прагу прадаваць макароны або мабільнікі. Праца мелася датычыць Беларусі, і гэта было ня менш важнае, чым лепшая зарплата.

Наша сямейнае матэрыяльнае становішча не было зусім дрэннае і ў Польшчы — я працаваў перакладчыкам у амэрыканскай амбасадзе ў Варшаве і зарабляў даволі прыстойна, прынамсі па тадышніх польскіх мерках. Але таго польска-амэрыканскага заробку хапала толькі, каб аплаціць бягучыя выдаткі і мець у што апрануць сям’ю. Я мог адно памарыць, што калі-небудзь куплю сабе ўсе музычныя альбомы «Пінк Флойд» або ўсе раманы Грэма Грына ці Джона Ле Карэ. Бо ў Польшчы былі больш надзённыя праблемы — прыкладам, як заашчадзіць на прыстойную пральную машыну. А мне ўжо было 40 гадоў. І да таго — сям’я жыла ў Беластоку, а я туды наведваўся адно па канцатыднях. Чатыры з паловай гады такога «цягніковага» жыцьця выматала мяне псыхічна. Я фактычна ня бачыў, як падрастаюць мае сыны.

Гэта не апраўданьне сваіх «уцёкаў» з бацькаўшчыны, а проста памяшчэньне свайго эміграцыйнага лёсу ў канкрэтную сыстэму каардынат. Я лічу, што эканамічную эміграцыю ня трэба неяк апраўдваць. Але так я думаў не заўсёды. Напрыклад, у свае студэнцкія гады на зломе 70-тых і 80-тых мой погляд на эміграцыю цалкам супадаў з афіцыйнай камуністычнай прапагандай таго часу: эміграцыя за лепшым заробкам (на Захад, вядома, бо куды ж яшчэ?) — гэта сама менш ганебныя ўцёкі, калі ня здрада сваёй бацькаўшчыне. Ну й лухта, можа сказаць мне цяпер нехта з пакаленьня 20-гадовых. Згода. Але тады так думалі мільёны. Дый ня толькі ў Польшчы.

Сёньня эканамічная эміграцыя, прынамсі ў гэтай частцы сьвету, дзе я сяджу, успрымаецца амаль як неадлучны элемэнт грамадзкага і палітычнага жыцьця. Лепей жыць — ці ж ня гэта абяцае сваім грамадзянам кожны ўрад? Ды ня кожны стрымлівае свае абяцаньні. А таму некаторыя грамадзяне выбіраюць працу ў падаткавай сыстэме такога ўраду, у якога абяцанкі не разыходзяцца занадта радыкальна зь месячнай зарплатай і цэнамі на хлеб і кілбасу ў краме.

Значыць, усё для мяне так проста?

Не, ня ўсё. Бо эміграцыя, ці то палітычная, ці то эканамічная — яна заўсёды вяжацца з духоўным і сацыяльным выкараненьнем, як сваім, гэтак і сваіх нашчадкаў. Я ўжо не зусім той для людзей на Беласточчыне, кім быў 10 ці 20 гадоў таму. Мае дзеці ўжо ніколі не адчуюць таго шчымлівага халадку, які адчуваецца мне, калі паварочваю з шашы Беласток-Бельск на Плёскі, праяжджаю гэтую вёску, потым плёскаўскі лес, потым Кожына, а потым свой лес (у цалкам літаральным сэнсе — я ўласьнік гэктару лесу на Беласточчыне) і заяжджаю на свой колішні хутар.

У мяне файныя чэскія суседзі, зь якімі можна вельмі прыемна правесьці час суботнім вечарам за бутэлькай віна і пагаманіць пра сёе-тое. Але менавіта пра «сёе-тое», бо пра «сваё» мы пагаварыць ня можам. Бо «сваё» ў нас — рознае і непераказнае.

А таму я пакіну пытаньне, вынесенае ў загаловак гэтага тэксту, без адназначнага адказу.

Хочаце зьехаць — зьяжджайце. Але ня майце прэтэнзіяў да мяне потым, калі вам прыйдзецца плаціць сваю цану за выезд.

Я сваю ўжо заплаціў, хоць можа, яшчэ не да канца. Яна не вымяраецца ў далярах.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў4

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў4

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць