Эканоміка33

Кітай адкрывае рынак для беларускай ялавічыны

Кітай адкрывае свой рынак для беларускай ялавічыны, паведаміў БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў.

«Сёння ў ходзе сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леаніда Зайца і міністра галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення КНР па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне Чжы Шупіна было парафіравана пагадненне, якое дазваляе пастаўкі беларускай ялавічыны на кітайскі рынак. Пасля завяршэння некаторых фармальнасцей яно будзе падпісана ў ходзе афіцыйнага візіту кіраўніка кітайскага ветэрынарнага ведамства ў Мінск 7-12 ліпеня», — паведаміў Аляксей Багданаў.

У кастрычніку 2016 года спецыялісты галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне КНР правялі аўдыт чатырох беларускіх перапрацоўчых прадпрыемстваў: Брэсцкага мясакамбіната, Гродзенскага мясакамбіната, Магілёўскага мясакамбіната і «Вялес-Міт». Як растлумачылі ў міністэрстве, па выніках праверкі праводзілася работа па прывядзенні некаторых тэхналагічных працэсаў на вытворчасці і ветэрынарнай дакументацыі ў адпаведнасць з кітайскімі патрабаваннямі. Цяпер усе работы завершаны і поўнасцю задавольваюць кітайскі бок.

Беларусь з'яўляецца найбуйнейшым экспарцёрам ялавічыны на постсавецкай прасторы, пастаўляючы больш як 135 тыс.т ялавічыны ў год. Займае 7-ы радок у сусветным рэйтынгу экспарцёраў ахалоджанай ялавічыны. У 2016 годзе беларуская ялавічына пастаўлялася на рынкі 10 краін.

«З адкрыццём кітайскага рынку мы зможам у значным аб'ёме дыверсіфікаваць наш экспарт, прычым цана на кітайскім рынку на ялавічыну даволі высокая. Вядома, наперадзе шмат работы па выбудоўванні гандлёвых ланцужкоў з кітайскімі партнёрамі, у бліжэйшы год мы плануем выйсці на пастаўкі ялавічыны ў аб'ёме каля 20 тыс.т. Наступны крок з боку Мінсельгасхарча — гэта сертыфікацыя беларускіх птушкафабрык», — дадаў Аляксей Багданаў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць