Культура

«Свабодны тэатар» бавіў час у Чэхіі

У маляўнічым месцы, ля падножжа Татраў, у лесе, прытуліліліся два дамы, што належаць двум сябрам – рэжысёру Андрэю Кроўбу і драматургу Вацлаву Гаўлу.

11 жніўня беларускі «Свабодны тэатр» вярнуўся з чэшскага Градэчка – месца, дзе на працягу больш за 30 год праходзяць традыцыйныя тэатральныя сустрэчы.

Ідэя сустрэч, што праходзілі ў маленькім пасёлку, размешчаным у гарах, належыць двум сябрам – былому Прэзідэнту Чэхіі, драматургу Вацлаву Гаўлу і тэатральнаму рэжысёру Андрэю Кроўбу.

У маляўнічым месцы, ля падножжа Татр, у лесе, прытуліліліся два дамы, што належаць двум сябрам – рэжысёру Андрэю Кроўбу і драматургу Вацлаву Гаўлу. Сям'я Кроўбаў атрымала гэты дом ў сярэдзіне саракавых гадоў, а пазней, у сярэдзіне шасцідзесятых, побач пабудавала свой загарадны дом сям'я Гавелаў. Але сяброўства Андрэя Кроўба і Вацлава Гаўла заснаванае не толькі, і не столькі, на тым, што яны жылі побач, колькі на агульнасці поглядаў на творчасць і свабоду.

Першыя сустрэчы творчых людзей у Градэчку сталі адбывацца ў пачатку 70-х гадоў, калі ў Чэхаславакіі, пасля ўварвання савецкіх войскаў, лютавала камуністычная дыктатура. Тады Кроўб і Гавал сталі кожнае лета на некалькі дзён збіраць у сябе ў гасцях свабодалюбных дзеячоў культуры. Пад выглядам дней народзінаў, вяселляў і юбілеяў, рабіліся паказы спектакляў, канцэрты, літаратурныя чытанні. Тут упершыню гучалі п'есы забароненых чэшскіх драматургаў і песні музыкаў, якія пераследваліся. Успамінаючы гэты час, Андрэй Кроўб кажа:

«У той час праводзіць падобныя сустрэчы было вельмі складана – мы стала знаходзіліся пад псіхалагічным прэсінгам. Напярэдадні чарговай сустрэчы ўвесь Градэчак быў акружаны паліцэйскімі машынамі і групамі людзей у цывільным, – яны правяралі дакументы, перапісвалі нумары машын... Прысутнасць у Градэчку гарантавала чалавеку трапленне ў «чорныя спісы». Я думаю, што сёння вы, беларусы, як ніхто з еўрапейцаў, можаце сабе прадставіць, як гэта было – вашая сітуацыя вельмі падобная з нашай сітуацыяй трыццацігадовай даўніны. З той толькі розніцай, што за гэты час з'явіліся мабільныя тэлефоны і інтэрнэт».

Цікава, што сустрэчы ў Градэчку не спыняліся і тады, калі Вацлаў Гавал стаў Прэзідэнтам Чэхіі. Праўда, з-за моцнай загружанасці, ён змог бываць на іх не штогод.

Не змог Гавал прысутнічаць у Градэчку і сёлета, праўда, па іншай прычыне– падвёў стан здароўя.

На сустрэчы года прысутнічалі вядомыя ў краіне палітыкі, музыкі, рэжысёры, акцёры, драматургі, пісьменнікі.

Акрамя беларускага «Свабоднага тэатра», свае працы ў Градэчку паказалі два чэшскіх тэатральных калектыва – з Прагі і Карлавых Вар. Пражане прадставілі камедыйную аднаактаўку «Фуршэт», а карлаварцы – спектакль па аднаактовай п'есе Вацлава Гаўла «Пратэст».

Спектакль «Пакаленне Jeans», сыграны на адкрытай імправізаванай пляцоўцы прама ў лесе, быў вельмі цёпла сустрэты публікай. А фінальная сцэна спектакля, у якой гаворка ідзе аб чэшскім студэнце Яну Палаху, які спаліў сябе на Вацлаўскай плошчы Прагі, пратэстуючы супраць увядзення савецкіх войскаў у Чэхаславакію, выклікала ў гледачоў цэлую хвалю ўспамінаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У свеце ёсць адзінае ўнікальнае месца, адкуль вада можа патрапіць у тры акіяны4

На Джорджу Мелоні зрабілі эратычны дыпфэйк. Яна адказала з іроніяй5

Польскія візавыя цэнтры запусцілі мабільны дадатак для падачы заявы на візу3

У Расіі пасудамыйшчыцу, якая працавала ў кадэцкім корпусе СК, прыгаварылі да 19 гадоў калоніі за вярбоўку вучня1

Стала вядома, якія ўмовы абмяркоўваюць ЗША і Іран1

Чыноўнік патлумачыў, чаму нельга рабіць ядзерны могільнік у Астравецкім раёне12

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

У Якуцку на месцы мемарыяла з імёнамі славутых беларусаў цяпер будзе стаяць помнік «герою СВА»7

Галіне Казіміроўскай ужо сабралі больш за 10 тысяч еўра на змаганне з анкалогіяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць